17 траўня 2024, Пятніца, 15:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэчыцкія чыноўнікі «апякуюць» узбекскіх дзялкоў?

15
Рэчыцкія чыноўнікі «апякуюць» узбекскіх дзялкоў?
Фота: dneprovec.by

Прадпрымальнікі-беларусы абураныя дэмпінгам з боку сеткі крам «Нішон».

Канкурэнт, якога нават канкурэнтам назваць нельга, бо фактычна гэта - забойца! Гандляры трыкатажам на рынку ў Рэчыцы не хаваюць свайго адмоўнага стаўлення да крамы «Нішон», якая з'явілася ў горадзе вясной, як і дзясяткі такіх крам ва ўсёй Беларусі. Кошты на аналагічныя тавары ў прадпрымальнікаў з Узбекістана ўдвая, а то і больш ніжэйшыя, чым у беларускіх гандляроў, паведамляе

«Белсат».

«Нашы прадпрымальнікі плацяць увазны ПДВ - 20%, яны плацяць у ФСАН (Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва - рэд.), а калі ёсць найманы работнік, то і за работніка. І цудаў не бывае ў эканоміцы! Гэта значыць усе выдаткі складваюцца. І на сённяшні дзень, з гэтых выдаткаў і прыбытку прадпрымальнікаў, і вынікае сама цана», - тлумачыць Анатоль Шумчанка, лідар прадпрымальнікаў.

Са слоў Шумчанкі, тлумачэнне, чаму тавар набываюць у адных і тых жа маскоўскіх аптавікоў, але рэчыцкім пакупнікам прапануюць ужо з нерэальнай розніцай, ёсць: ва ўзбекскіх дзялкоў, відавочна, ёсць апекуны сярод мясцовых чыноўнікаў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках