2 траўня 2024, Чацвер, 4:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскі суд вынес прысуды паводле справы аб дамоўных матчах

2
Менскі суд вынес прысуды паводле справы аб дамоўных матчах
ФОТА: ВОЛЬГА ШУКАЙЛА

Арганізатары дамоўных матчаў атрымалі да трох гадоў абмежавання волі, футбалісты - вялікія штрафы.

Суд Першамайскага раёна горада Менска вынес прысуд паводле справы аб дамоўных матчах у беларускім футболе.

Шэраг футбалістаў і арганізатараў абвінавачваліся паводле 253-га артыкула КК РБ (Подкуп удзельнікаў і арганізатараў прафесійных спартовых спаборніцтваў і відовішчных камерцыйных конкурсаў).

Абвінавачанымі паводле справы з'яўляліся наступныя футбалісты і трэнеры: Ілля Гаўрылаў («Граніт»), Уладзімір Макоўскі, Аляксандр Лебедзеў, Аляксандр Тышкевіч, Андрэй Парываеў, Юрый Рыжко (усе - «Іслач»), Віталь Жалудок, Вячаслаў Палазнік, Аляксей Саковіч, Ягор Гудзель (усе - «Ашмяны» - БДУФК), Юрый Сыраквашка, Сяргей Шуманаў, Ігар Жураўлёў (усе - «Прамень»), а таксама былы футбаліст Вячаслаў Замара і экс-баскетбаліст з Украіны Яраслаў Лемік, піша tut.by.

Замару і Сыраквашку суд прызначыў пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 3 гады кожнаму.

Макоўскаму - асноўнае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 2 гады.

Лемік прысуджаны да штрафу сумай 4 000 базавых адзінак (блізу 92 000 рублёў). Футбалістаў суд пакараў штрафамі на сумы ад 400 да 1 200 базавых адзінак (гэта ад 9 200 да 23 000 рублёў).

Шэрагу абвінавачаных прызначанае дадатковае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення права займацца дзейнасцю, звязанай з удзелам у прафесійных спартыўных спаборніцтвах, на розныя тэрміны ў залежнасці ад іх асобы, а таксама характару і ступені небяспекі ўчыненых дзеянняў.

Адзначым, што ў Беларусі ўпершыню разглядалася такая справа. Не было такіх прэцэдэнтаў і ў Расеі. Пракурор заявіў, што інфармацыя пра расейскіх арганізатараў матчу і футбаліста «Іслачы» Аляксандра Алумона перададзеная ў праваахоўныя органы РФ. Іншыя футбалісты, якія ўдзельнічалі ў дамоўных матчах, былі памілаваныя.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках