3 траўня 2024, Пятніца, 8:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне забаранілі запраўляць самалёты беларускім палівам

Ва Украіне забаранілі запраўляць самалёты беларускім палівам

У паліва «Нафтана» адсутнічаюць неабходныя дакументы.

Дзяржаўная авіяцыйная служба Украіны забараніла запраўляць самалёты авіяцыйным палівам маркі JET A-1 вытворчасці беларускага прадпрыемства «Нафтан» (Новаполацкі НПЗ).

«Мы накіравалі такую тэлеграму кіраўнікам аэрапортаў яшчэ 4 кастрычніка. Але сама тэлеграма не мае пэўнага тэрміну дзеяння», - сказала «Радыё Свабода» прэс-сакратарка Дзяржаўнай авіяслужбы Украіны Ірына Кустоўская.

Як стала вядома, такія абмежаванні рэкамендуюцца кіраўнікам украінскіх аэрапортаў у сувязі з адсутнасцю дакументаў, што пацвярджаюць адпаведнасць гэтага паліва патрабаванням тэхнічных умоў і ўзгаднення яго выкарыстання з распрацоўшчыкамі авіяцыйнай тэхнікі.

У той жа час у Кіеўскім міжнародным аэрапорце «Барыспаль», які выкарыстоўвае беларускае паліва, адмовіліся каментаваць рэкамендацыю Дзяржаўнай авіяслужбы, а таксама паведаміць, ці перасталі запраўляць самалёты беларускім палівам.

Беларусь у канцы мінулага года аднавіла пастаўкі ва Украіну авіяпаліва, якія былі спыненыя ў снежні 2015 года ў сувязі са зменамі ў нацыянальным заканадаўстве класіфікацыі адпаведнага тыпу паліва. На гэтую прычыну амаль у 10 разоў павялічылася сума акцызу, які павінны былі выплачваць пастаўшчыкі беларускіх нафтапрадуктаў. А гэта, у сваю чаргу, прывяло да неканкурэнтаздольнасці беларускага паліва на ўкраінскім рынку.

У 2015 годзе Беларусь паставіла на ўкраінскі рынак 96,2 тысячы тон рэактыўнага паліва, у 2016 - толькі 1,1 тысячы, а за восем месяцаў 2017 годзе - 10,6 тысячы тон пры агульным аб'ёме рынку Украіны 323,1 тысячы тон. Доля беларускага авіяпаліва на ўкраінскім рынку дасягае 5,2 адсотка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках