21 траўня 2024, aўторак, 3:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускае паліва ідзе на рэкорд ва Украіне

4
Беларускае паліва ідзе на рэкорд ва Украіне

Украінскі рынак прыняў амаль 3,3 мільёна тон паліва з Беларусі.

У 2016 годзе Беларусь істотна нарасціла пастаўкі нафтапрадуктаў ва Украіну. Экспэрты прагназуюць, што можа быць паўтораны гістарычны рэкорд 2012 года, калі ва Украіну зайшло больш за 4 млн тон нафтапрадуктаў з беларускага кірунку.

Паводле папярэдніх звестак за 10 месяцаў, украінскі рынак прыняў амаль 3,3 млн тон паліва з Беларусі.

- Шанцы паўтарыць поспех 2012 года яшчэ захоўваюцца, хоць яны падпсаваныя зніжэннем перапрацоўкі нафты ў Беларусі ў сувязі з пастановай расейскіх улад, - сказаў tut.by дырэктар «кансалтынгавай групы «А-95» Сяргей Куюн. - Чыннікаў павелічэння паставак ва Украіну ў гэтым годзе было некалькі, прытым як аб'ектыўнага, так і суб'ектыўнага характару.

Паводле ягоных слоў, рост паставак у першым паўгоддзі быў не ў апошнюю чаргу звязаны з расейскім эмбарга на пастаўку дызельнага паліва ва Украіну, таму гэты аб'ём быў замешчаны пераважна беларускім рэсурсам. Адначасова з гэтым экспэрт адзначае і больш чым 80% рост паставак бензіну, што «галоўным чынам звязана з пераарыентацыяй на беларускі прадукт сеткі ОККО - найбуйнейшага прадаўца бензіну ва Украіне». Нарасцілі пастаўкі з Беларусі і іншыя ўкраінскія сеткі.

Паводле вынікаў 10 месяцаў 2016 года дзель беларускага бензіну ў балансе ўкраінскага рынку склала 55%, дызпаліва - 48%.

Сяргей Куюн прагназуе, што, хутчэй за ўсё, дзель беларускіх паставак надалей будзе зніжацца праз нарошчванне паставак з Расеі, а таксама ў выпадку павелічэння вырабу украінскімі НПЗ, што таксама мае перспектыву. Між тым зніжэнне паставак ДТ і бензіну будзе кампенсаванае аднаўленнем экспарту авіяпаліва, а таксама ростам аб'ёму мазуту, бітуму і звадкаванага газу з Беларусі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках