3 траўня 2024, Пятніца, 13:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За ноч на помнік Тадэвушу Касцюшку ў Беларусі сабралі чвэрць патрэбнай сумы

6
За ноч на помнік Тадэвушу Касцюшку ў Беларусі сабралі чвэрць патрэбнай сумы
ТАДЭВУШ КАСЦЮШКА

Усяго неабходна сабраць 11 тысяч рублёў.

Увечары 12 кастрычніка журналіст Глеб Лабадзенка на платформе «Талака» пачаў збор сродкаў на помнік нацыянальнаму герою Беларусі, Польшчы і ЗША Тадэвушу Касцюшку, піша nn.by.

Літаральна за ноч удалося сабраць 3 тысячы рублёў з неабходных 11 тысяч.

Помнік плануюць усталяваць у Мерачоўшчыне (Івацэвіцкі раён), дзе нарадзіўся Касцюшка. Мясцовы музей горача падтрымаў гэтую задуму.

У Беларусі дагэтуль няма ніводнага помніка Касцюшку, хоць ёсць два бюсты. Адзін стаіць на тэрыторыі амерыканскай амбасады ў Менску. Другі - у вёсцы Малыя Сяхновічы, дзе жылі Касцюшкі. Ёсць таксама памятны валун у Мерачоўшчыне.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках