8 траўня 2024, Серада, 2:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як беларусам выгадна падарожнічаць проста цяпер

5
Як беларусам выгадна падарожнічаць проста цяпер

Танныя аўтобусы па Партугаліі і даступныя пералёты ў Кіеў.

Сёння citydog.by распавядае, як танна ездзіць па Партугаліі ды Гішпаніі, лятаць з Менска ў Расею, і ездзіць з Менска ў Кіеў.

Пераезды па Гішпаніі ды Партугаліі за 5 і 9 еўраў

Аўтобусная кампанія Flixbus падрыхтавала 10 000 квіткоў па Партугаліі ды Гішпаніі за 5,55. Праўда, акцыя толькі да 18 кастрычніка, але ездзіць з таннымі квіткамі можна аж да 17 снежня.

А яшчэ ў прапанове ўдзельнічаюць міжнародныя пераезды ў суседнія краіны. Але за такія квіткі просяць па 9 еўра, што таксама, увогуле, дробязь.

З Менска ў Кіеў і назад за 21 рубель

Яшчэ адная аўтобусная кампанія, гэтым разам Intercars, і яшчэ адная выгадная прапанова. З 17 да 19 кастрычнік можна купіць квіткі з Менска ў Кіеў і назад за 21 руб. Не цешыць абмежаванне 5 квіткоў на адзін рэйс, затое радуе адсутнасць абмежаванняў у датах. Хоць на Новы год вазьміце.

У Маскву, Санкт-Пецярбург, Мурманск, Сочы і назад за 48 еўраў

Расейская авіякампанія Utair прапануе злятаць з Менск у Маскву, Пецярбург, Казань, Краснадар, Растоў-на-Доне, Мінеральныя Воды, Мурманск, Ніжні Ноўгарад, Самару, Уфу і Сочы. Вярнуцца назад такім жа спосабам і заплаціць за ўсяго толькі 48 еўраў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках