7 траўня 2024, aўторак, 22:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гандлярка стыхійнага рынку ў Гародні: Мы з сяброўкамі і не думаем сыходзіць

4
Гандлярка стыхійнага рынку ў Гародні: Мы з сяброўкамі і не думаем сыходзіць
ФОТА: VGR.BY

Гандляроў «з зямлі» каля Цэнтральнага рынку ў Горадні ганяюць кожны дзень, але сыходзіць яны не хочуць.

«Мы з сяброўкамі і не думаем сыходзіць», - кажа vgr.by прадавачка дзіцячых калготак Яўгенія, седзячы на торбе пасярод пустой дарожкі каля будынка медыцынскага цэнтра. За апошні месяц майкі і шалікі, каву і прысмакі гандляры з вуліцы Паліграфістаў хаваюць, а машыны з гароднінай больш не спыняюцца на вуліцы Антонава. Яшчэ ўлетку гандаль «з зямлі» каля Цэнтральнага рынку квітнеў. Цяпер кожны дзень праводзяцца рэйды, міліцыянеры патрулююць вуліцы.

Гульня ў кошкі-мышкі

«Вайна» з гандлярамі «з-пад ног» доўжыцца не першы год. Адзін час бабулям дазволілі «бізнэс» пры ўмове, што прадаюць вырашчанае ў сябе на пляцы. Але цяпер ідзе новы этап барацьбы з гандлярамі.

Людзі ў форме амаль не сыходзяць з пятачка ля падземнага пераходу - гэта дазваляе глядзець і за вуліцай Антонава каля аптэкі. Але гандляркі не адступаюцца. Яны цярпліва спаборнічаюць з міліцыянтамі, хто каго «перастаіць». Часам сыходзяцца ў групкі і абмяркоўваюць, хто на чым учора пагарэў. Як толькі міліцыянтаў не відаць, яны разгортваюцца. Прадаўцы акуляраў ставяць невялікія стэнды, але акуляры напаказ не выстаўляюць. Іншыя кладуць на сумку адзін асобнік - пачак кавы ці калготкі, шкарпэткі, паказваючы пакупніку, што ў «асартыменце».

Мы з сяброўкамі і не думаем сыходзіць»

Пенсіянерка Галіна прадае каву і польскія прысмакі сем гадоў. Яна сумна сядзіць проста на торбе. За паўдня - ніводнай пакупкі.

- Узяліся за нас канкрэтна. Пару чалавек аштрафавалі, мы і сцішыліся. Многія выходзяць толькі па выходных, калі людзей больш. Тады сачыць за намі цяжэй, - прызнаецца жанчына.

Цяпер у яе купляюць толькі сталыя «кліенты». На пытанне «чаму не сыходзіць», адказвае, што не хоча займацца дакументамі, неабходнымі для легальнага гандлю, не хоча плаціць падаткі, бо «грошай на жыццё няма».

Тэмпераментная Яўгенія гандлюе дзіцячымі шкарпэткамі, калготкамі, хусткамі і з месца сыходзіць не збіраецца.

- Я адсюль пайду толькі праз свой труп! За мяне – нізкі кошт, вы такіх танных шкарпэтак нідзе на рынку не купіце, - кажа яна. - Нядаўна маю суседку падатковая аштрафавала на 100 рублёў. Плаціць не будзе, такой «драбязы» ў яе няма.

- Прынятая пастанова прыбраць з Цэнтральнага рынку несанкцыянаваны гандаль, - сказала начальніца ўправы гандлю і паслуг Гарадзенскага гарвыканкама Надзея Грэбень.

З яе слоў, прадстаўнікі раённай адміністрацыі, супрацоўнікі падатковай інспекцыі, санэпідэмстанцыі, работнікі ЖЭС і кіраўніцтва гандлю праводзяць рэйды кожны будні дзень.

Куды сыходзяць стыхійшчыкі?

Калі рэчамі і польскімі шакаладкамі яшчэ спрабуюць гандляваць «з зямлі», то пенсіянеры, якія прыносілі саленні, «малачко», яйкі і гародніну, сышлі. Але...тут жа разгарнулі гандаль у іншых месцах. Некаторыя «пераехалі» на суседні прыпынак грамадскага транспарту, дзе змяшаліся з прадаўцамі кветак. Іх можна ўбачыць каля буйных крам «Родная старана» і «Еўраопт» на вул.Касманаўтаў. Некалькі чалавек заўважылі каля гіпермаркета «Алмі», але там іх праганяюць ахоўнікі.

Як распавялі ў ЗАТ «Гроднагандальсэрвіс», з пяці міні-рынкаў, якія належаць таварыству, праблема несанкцыянаванага гандлю засталася толькі на міні-рынку «Фарты».

Колькі каштуе месца на рынку?

На Цэнтральным рынку на «калгасных» шэрагах (месца пад навесамі каля галоўнага будынка) месца ў залежнасці ад плошчы каштуе 4-6,5 рубля за дзень. На «сацыяльным» міні-рынку на вуліцы Паліграфістаў - 1,42 рубля.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках