8 траўня 2024, Серада, 3:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЦВК РФ адмовіў Навальнаму ў праве ўдзельнічаць у выбарах прэзідэнта

15
ЦВК РФ адмовіў Навальнаму ў праве ўдзельнічаць у выбарах прэзідэнта
АЛЯКСЕЙ НАВАЛЬНЫ

Апазіцыянер зможа ўдзельнічаць у выбарах прэзідэнта РФ толькі пасля 2028 года.

Эла Памфілава абвінаваціла апазіцыянера ў ілжывай трактоўцы канстытуцыі і ціску на ўладу. Паводле яе слоў, Навальны зможа ўдзельнічаць у выбарах прэзідэнта РФ толькі пасля 2028 года, піша "Нямецкая хваля".

Кіраўніца ЦВК Расеі Эла Памфілава чарговым разам заявіла, што Аляксею Навальнаму паводле закона забаронена ўдзельнічаць у выбарах прэзідэнта РФ у 2018 годзе. "Згодна з законам, нягледзячы на тое, што ў яго тэрмін умоўны, але кваліфікацыя ягонага злачынства - цяжкае злачынства, а людзі, асуджаныя паводле гэтага артыкула, не маюць права ўдзельнічаць у выбарах", - сказала кіраўніца ЦВК падчас выступу на Сусветным фестывалі моладзі і студэнтаў у Сочы ў аўторак, 17 кастрычніка. Паводле яе слоў, Навальны зможа ўзяць удзел у выбарах прэзідэнта Расеі пасля 2028 года.

У Навальнага былі б шанцы ўзяць удзел у выбарах, калі б ён звярнуўся ў Канстытуцыйны суд і распачаў іншыя крокі для абскарджання прысуду, які не дае яму абірацца, заўважыла Памфілава. Замест гэтага апазіцыянер спрабуе ціснуць на ўладу, арганізуючы вулічныя акцыі пратэсту, мяркуе кіраўніца ЦВК.

Памфілава таксама абвінаваціла Навальнага ў ілжывай трактоўцы расейскай канстытуцыі, калі ён заяўляе аб праве на ўдзел у выбарах прэзідэнта. "...

Гэта хлусня, бо Канстытуцыйны суд Расеі некалькі гадоў таму даваў тлумачэнні аб тым, што няма ніякай супярэчнасці паміж законам і Канстытуцыяй", - сказала Памфілава.

Справа "Кіраўлесу"

У 2013 годзе Ленінскі раённы суд Кірава прысудзіў Навальнага і Афіцэрава да 5 і 4 гадоў умоўна, адпаведна, паводле справы "Кіраўлесу". У лютым 2016 года ЕСПЧ пастанавіў, што іх прызналі вінаватымі за "дзеянні, неадрозныя ад звычайнай камерцыйнай пасрэдніцкай дзейнасці". "Крымінальны закон быў адвольна і непрадказальна патлумачаны на шкоду заяўнікам, што прывяло да відавочна неабгрунтаванага зыходу судовага разбору", - гаварылася ў пастанове ЕСПЧ. У лістападзе Вярхоўны суд РФ, абапіраючыся на пастанову ЕСПЧ, скасаваў пастанову ніжэйшай інстанцыі і накіраваў справу на новы разгляд. У лютым гэтага года Ленінскі раённы суд Кірава зноў абвясціў аналагічныя прысуды абодвум падсудным.

У канцы верасня Камітэт міністраў Рады Еўропы (КМРЕ) заклікаў улады Расеі надаць апазіцыйнаму палітыку Аляксею Навальнаму права балатавацца на выбарах прэзідэнта РФ.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках