4 траўня 2024, Субота, 19:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хто і дзе прадаўжае пошукі 11-гадовага Максіма Мархалюка

20
Хто і дзе прадаўжае пошукі 11-гадовага Максіма Мархалюка

Хлопчык месяц таму пайшоў у грыбы і знік у Белавежскай пушчы.

У крымінальнай справе, якую распачалі 26 верасня паводле факта знікнення Максіма Мархалюка, новых версій знікнення хлопчыка пакуль няма.

З паведамлення УУС Гарадзенскага аблвыканкама, на 11 раніцы 17 кастрычніка хлопчык не знойдзены. Пошукі Максіма Мархалюка, які месяц таму пайшоў у лес па грыбы, прадаўжаюцца.

- Цяпер для пошуку дзіцяці задзейнічаны 50 нашых супрацоўнікаў. Учора на месца пошукаў прыбылі 100 вайскоўцаў з Менска. Мясцовых жыхароў і валанцёраў да пошукаў больш не прыцягваем, бо цяпер мы правяраем цяжкапраходныя забалочаныя тэрыторыі, - распавялі Intex-press ва УУС Гарадзенскага аблвыканкама.

Па-ранейшаму разглядаецца версія, што школьнік заблукаў у лесе і мог патануць у балоце.

Пошукава-выратавальны атрад «Анёл» больш не выязджае на пошукі хлопчыка ў Белавежскую пушчу, распавялі каардынатары. Цяпер валанцёры дапамагаюць інфармацыйна: расклейваюць улёткі пра знікненне хлопчыка ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.

Нагадаем, Максім Мархалюк прапаў без вестак увечары 16 верасня. Ён сказаў сябрам, што пойдзе збіраць грыбы, і знік. У будане, у якім гулялі мясцовыя дзеці, знайшлі ровар хлопчыка. Пошукі школьніка прадаўжаюцца ўжо шаснаццаты дзень. 26 верасня паводле факта знікнення хлопчыка была распачатая крымінальная справа (пункт 2 артыкула 167 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Беларусі). 6 кастрычніка хлопчыка абвясцілі ў міжнародны вышук, але пакуль гэта не дало ніякіх вынікаў. 10 кастрычніка Максіму споўнілася 11 гадоў.

Пошукі Максіма сталі самай масавай выратавальнай аперацыяй у Беларусі: у ёй узялі ўдзел больш за 2000 чалавек. Акрамя валанцёраў і супрацоўнікаў праваахоўных органаў у пошуках былі задзейнічаныя і экстрасэнсы.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках