8 траўня 2024, Серада, 5:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генадзь Фядыніч: Апошнім часам за мяжу едуць не толькі будаўнікі

2
Генадзь Фядыніч: Апошнім часам за мяжу едуць не толькі будаўнікі
ГЕНАДЗЬ ФЯДЫНІЧ
ФОТА: «САЛІДАРНАСЦЬ»

Прафсаюзны лідар патлумачыў, што адбываецца на беларускім рынку працы.

Са статыстыкі, якую апублікавала МУС, толькі за студзень-верасень гэтага года больш за 8 тысяч беларусаў знайшлі працу за мяжой (часцей за ўсё Расеі і Польшчы). У той жа час у Беларусь за гэты ж перыяд часу прыехалі больш за 13 тысяч замежных працоўных мігрантаў, сярод якіх шмат кітайцаў, украінцаў і расейцаў.

Што адбываецца на беларускім рынку працы, у каментары «Салiдарнасцi» распавёў старшыня Беларускага прафзвязу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці Генадзь Фядыніч.

- Што тычыцца кітайскіх рабочых, то тут, з усяго відаць, размова ідзе пра тыя звязаныя крэдыты, якія КНР выдае Беларусі, - сказаў у экспрэс-каментары прафсаюзны лідар. - Там прадугледжаны ўдзел кітайскіх рабочых. Проста так кітайцы сюды на працу не ездзяць. І, дарэчы, беларускія працоўныя ўладкавацца туды на працу не могуць.

Паводле інфармацыі суразмоўцы, кітайскія рабочыя сёння задзейнічаныя на праектах у Добрушы, у будаўніцтве дарог, а таксама індустрыяльным парку «Вялікі камень».

- Што ж тычыцца ўкраінцаў, то раней былі некаторыя праблемы ў Берасцейскай вобласці, калі яны ўладкоўваліся на працу за грошы значна меншыя, чым хацелі беларусы. Але на агульную палітыку працаўладкавання грамадзян гэта моцна не ўплывала, - адзначае ён.

У той жа час, са слоў прафсаюзнага лідара, значна больш сур'ёзнай выглядае праблема адтоку беларусаў за мяжу:

- Колькі чалавек з'язджае ў Расею - сёння абсалютна немагчыма падлічыць. І афіцыйная статыстыка не кантралюе гэтую сітуацыю. Туды едзе працаўладкоўвацца моладзь, якая жыве ў памежных раёнах. Шмат людзей едуць і ў Польшчу: там сваіх 500-600 даляраў зарабіць можна. Тут такой працы большасць маладзёнаў і за жыццё не знойдуць!

Генадзь Фядыніч падкрэслівае, што апошнім часам за мяжу едуць не толькі будаўнікі: «У тую ж Расею адпраўляюцца і медыкі, і настаўнікаў, маючы там значна большы заробак, чым у Беларусі».

Са слоў экспэрта, усё гэта стварае сур'ёзную пагрозу для эканомікі Беларусі:

- Нікому не патрэбныя проста кадры, а патрэбныя спецыялісты. Як правіла, выязджаюць далёка не найгоршыя - а тыя работнікі, якія маюць адпаведную кваліфікацыю. І ў гэтым ёсць асноўная небяспека. Беларусь можа назаўжды страціць сваіх людзей. Не сакрэт, што цяпер у нашых краях «за шчасце» мець 350-400 даляраў у буйных гарадах і 250 даляраў - у раённых цэнтрах.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках