8 траўня 2024, Серада, 3:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КС Гішпаніі прызнаў незаконным рэферэндум аб незалежнасці Каталоніі

КС Гішпаніі прызнаў незаконным рэферэндум аб незалежнасці Каталоніі

Плебісцыт быў праведзены на аснове каталонскага закона, які супярэчыць канстытуцыі Гішпаніі.

Канстытуцыйны суд Гішпаніі у аўторак, 17 кастрычніка, прызнаў незаконным правядзенне 1 кастрычніка рэферэндум аб незалежнасці Каталоніі. Суддзі матывавалі сваю пастанову тым, што плебісцыт быў праведзены, абапіраючыся на прыняты 6 верасня рэгіянальным парламентам «закон аб рэферэндуме пра самавызначэнне», які супярэчыць гішпанскай канстытуцыі і таму не мае законнай сілы, паведамляе «Нямецкая хваля».

Раней канстытуцыйны суд часова скасаваў гэты закон да вынясення вердыкту ў пазове цэнтральнага ўрада ў Мадрыдзе. У пастанове суда ў аўторак гаворыцца, што каталонскі закон аб рэферэндуме парушае прынцып нацыянальнага суверэнітэту і «непарыўнага адзінства гішпанскай нацыі». Акрамя таго, суд прызнаў, што паседжанне каталонскага парламента, на якім быў прыняты гэты закон, таксама супярэчыць канстытуцыі Гішпаніі.

Між тым кіраўнік каталонскай адміністрацыі Карлес Пучдэмон не даў прамога адказу на пытанне аб тым, ці абвясціў ён афіцыйна незалежнасць Каталоніі ад Гішпаніі. З такім патрабаваннем выступіў урад у Мадрыдзе, які даў рэгіянальным уладам час на адказ да 10 гадзін раніцы 19 кастрычніка. Як заявіў у аўторак прадстаўнік рэгіянальных уладаў у Барселоне, Мадрыд і 19 кастрычніка не атрымае іншага адказу акрамя таго, які Пучдэмон абвясціў у панядзелак. У лісце прэм'ер-міністру Гішпаніі Марыяна Рахою Пучдэмон толькі прапанаваў Рахою як мага хутчэй сустрэцца і ўсталяваць двухмесячны тэрмін для вядзення дыялогу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках