7 траўня 2024, aўторак, 18:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія продажы МАЗа працягваюць імкліва скарачацца

8
Расейскія продажы МАЗа працягваюць імкліва скарачацца

У верасні продаж беларускіх грузавікоў скараціўся на цэлых 15,1%.

Верасень стаў досыць няўдалым месяцам для продажу МАЗа ў Расеі. Паводле звестак агенцтва «Автостат» у РФ было зарэгістравана 310 новых грузавікоў беларускай маркі, што на 15,1% менш, чым год таму, піша belmarket.by.

Айчынны вытворца стаў адзіным з дзясяткі лідараў расейскага рынка, што зафіксаваў зніжэнне продажу ў гадавым вылічэнні. Зрэшты, вераснёўскага выніку аказалася дастаткова, каб захаваць восьмы радок у рэйтынгу.

Расейскі рынак грузавікоў у верасні склаў 7 241 машыну, ці вырас на 53,9% у параўнанні з мінулым годам. Яго лідарам з прыростам у 35% застаўся КАМАЗ, на рахунку якога 2 285 новых рэгістрацый, на другім месцы - MAN з 639 машынамі (+ 189%), на трэцім Volvoс 609 рэгістрацыямі (407,5).

Беларускі вытворца працуе значна горш за рынак, які за той жа перыяд вырас на 47,9% да 53 183 машын. У табелі аб рангах паводле вынікаў дзевяці месяцаў ён апусціўся на восьмае месца, прапусціўшы наперад заходніх канкурэнтаў: MAN, Volvo, Scania, Mercedes, чые продажы сёлета выраслі шматкроць.

Лідарам расейскага рынку паводле вынікаў трох кварталаў таксама з'яўляецца КАМАЗ, на рахунку якога 18 238 рэгістрацый (+ 29,5%), на другім месцы - ГАЗ з 5 469 машынамі (+ 2,9%), на трэцім - Mercedes з 3 428 (+ 199,7%).

Верасень стаў пераломным і для рэйтынгу асобных мадэляў. Калі раней першая пяцёрка продажаў была сфармаваная машынамі КАМАЗа, то ў мінулым месяцы ў РФ самым папулярным грузавіком стаў Volvo FH (537 машын), на другім месцы - КАМАЗ 43118 (512), на трэцім - Mercedes Actros (432), на чацвёртым - Man TGS (398).

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках