5 траўня 2024, Нядзеля, 4:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Няпростыя пытанні, якія варта задаць Лукашэнку

25
Няпростыя пытанні, якія варта задаць Лукашэнку

У беларусаў за 23 гады назапасілася дастаткова пытанняў.

Трэцякласнік Янка з Магілёва, які стварыў ютуб-канал для таго, каб данесці свае думкі і пытанні Лукашэнку, з дзіцячай непасрэднасцю нагадаў кіраўніцтву краіны аб неабходнасці раіцца з народам перад прыняццем важных пастаноў.

У якасці прыкладу хлопчык падаў перманентныя рэформы ў сферы адукацыі, якія «абмяркоўваюць палітыкі, міністры і нават Лукашэнка»:

- Але нас, школьнікаў пра гэта не пытаюцца. Мы што, не людзі?

Прыклад магілёўскага школьніка натхніў «Салідарнасць» скласці спіс гучных ініцыятыў уладаў, пра якія тыя не палічылі патрэбным паведаміць беларусам.

Будаўніцтва АЭС

Пра пастанову будаваць атамную электрастанцыю ў краіне, якая пацярпела ад адной з самых вялік тэхнагенных катастроф ХХ стагоддзя, беларусаў апавясцілі постфактум. Гэтую ініцыятыву частка грамадства сустрэла ў штыкі, баючыся паўтору чарнобыльскага досведу. Асцярогі гэтыя падаграваюцца шэрагам здарэнняў з удзелам будучага рэактара станцыі.

Еўрапейскія гульні

Год таму беларусы даведаліся пра тое, што наша краіна атрымала права правесці ў сябе Еўрапейскія гульні. Як у нас водзіцца, пытацца ў грамадзян аб мэтазгоднасці такога кроку ніхто не стаў.

Здарылася гэта на фоне беспрацоўя, якое расце і абрынутых да непрыстойнасці даходаў беларусаў. Ці варта ў такім выпадку правадыру дзяржавы - галоўнаму ініцыятару правядзення спартыўнага спаборніцтва - дзівіцца таму, што «краіна дагэтуль не жыве Гульнямі».

Перайменаванне праспектаў

7 траўня 2005 года Аляксандр Лукашэнка сваім указам пераназваў адразу два сталічныя праспекты. Праспект Францішка Скарыны стаў праспектам Незалежнасці, а праспект Машэрава - Пераможцаў.

У беларусаў і тут не спыталі іх меркаванне. Зрэшты, большасць аддала перавагу паказаць уладам сваю дулю ў кішэні, праігнараваўшы нешматлюдныя акцыі пратэсту, зладжаныя апазіцыяй і грамадскімі актывістамі.

З асаблівым цынізмам

У найноўшай гісторыі Беларусі ёсць выпадкі, калі заведама непапулярныя пастановы ўлады маскуюць пад «просьбы грамадскасці». Такім чынам станцыі метро «Плошча Незалежнасці» вярнулі старую назву «Плошча Леніна», за што нібыта выступалі менскія ветэраны і пенсіянеры. На просьбу жыхара Галандыі станцыю метро «Ракаўская» перайменавалі ў «Спартыўную». Ліст таемнага галандца пераканаў чыноўнікаў Менгарвыканкама тым, што першапачатковая назва можа асацыявацца ў пасажыраў падземкі з анкалагічнымі захворваннямі.

А год таму на «просьбу працоўных» каля прахадной МТЗ з'явіўся помнік Леніну.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках