4 траўня 2024, Субота, 22:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святлана Алексіевіч запрасіла ў Менск Аляксандра Сакурава

2
Святлана Алексіевіч запрасіла ў Менск Аляксандра Сакурава
Святлана Алексіевіч

Расейскі рэжысёр вядомы таксама сваёй грамадзянскай пазіцыяй.

Госцем інтэлектуальнага клуба «Святлана Алексіевіч запрашае» стане расейскі рэжысёр Аляксандр Сакураў. Сустрэча пройдзе ў Доме Кіно 28 кастрычніка паведамляе belaruspartisan.org.

Аляксандр Сакураў - адзін з самых яркіх і аўтарытэтных у свеце расейскіх рэжысёраў, нязменны ўдзельнік прэстыжных міжнародных фестываляў і лаўрэат шматлікіх прэмій, сярод якіх «Залаты леў» на кінафестывалі ў Венецыі за фільм «Фаўст».

За некалькі дзесяцігоддзяў ён падарыў кінематографу больш за пяцьдзесят карцін, дакументальных і мастацкіх, сярод якіх «Одинокий голос человека», «Дни затмения», «Скорбное бесчувствие», «Мать и сын», «Телец», «Молох», «Александра», «Солнце», «Русский ковчег», «Читаем Блокадную книгу».

Рэжысёр таксама вядомы сваёй грамадзянскай пазіцыяй.

- Я думаю, што рэжысёр у кінематографе здольны на ўсё, - кажа Сакураў. - І таму творчыя людзі павінны рабіць усё, каб не перарывалася гуманітарнае развіццё грамадства. Таму што «ўсё, што звязана з падменай асветы, адукацыі нейкімі рэлігійнымі догматамі, усё, што звязана з барацьбой і ўвядзеннем у грамадзянскую і палітычную прастору рэлігійных інстытуцый вядзе да развалу краіны. Усе, хто сёння займаецца моладдзю, усе, хто ўключаны ў жыццё студэнцтва, усе, хто звязаны з адукацыяй, - мы ўсе з вамі павінны стаяць трывала і ў адным шэрагу. Мы павінны змагацца за сілу асветы. Толькі гэта пазбавіць нас ад магчымай дзікасці, ад магчымых палітычных катастроф.

Дзе і калі: 28 кастрычніка 2017, а 19.00, Дом Кіно, вул. Талбухіна, 18, Менск.

Як трапіць: зарэгістравацца, напісаўшы на alexievich.club@gmail.com і паказаўшы сваё імя і прозвішча, не пазней за 25 кастрычніка 2017 года.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках