5 траўня 2024, Нядзеля, 7:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ірына Герашчанка пра Менск: Зусім не адчуваецца, што ты ў Беларусі, а не ў Расеі

16
Ірына Герашчанка пра Менск: Зусім не адчуваецца, што ты ў Беларусі, а не ў Расеі
ІРЫНА ГЕРАШЧАНКА
ФОТА: UKRAFOTO.COM

Віцэ-спікерка Вярхоўнай Рады Украіны падзялілася ўражаннямі ад наведвання беларускай сталіцы.

Першая намесніца старшыні Вярхоўнай Рады Украіны Ірына Герашчанка падзялілася на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» ўражаннямі ад наведвання Менска.

«Самы першы рэйс у беларускую сталіцу прыбывае вельмі рана. Пасля некаторых пошукаў (таму што раніцай тут нічога не працуе, гэта не Кіеў) я аблюбавала адну кавярню з добрым капучына. А 8.00 тут зусім пуста, а 9.00 заля ўжо запоўненая. Цікавае назіранне, у асноўным гэта мужчыны, якія вядуць дзелавыя перамовы (у Кіеве, наадварот, ранішнія кавярня - месца сустрэч і вясёлага шчабятання дзяўчат). І вось ні аднаго разу не пачула тут беларускай мовы. Толькі расейская мова. Афіцыянты, наведвальнікі, усё без выключэння размаўляюць толькі па-расейску, і зусім не адчуваецца, што ты ў Беларусі, а не ў Расеі.

Украіне цяпер вельмі цяжка, усе грамадзяне плацяць вельмі высокую цану за самавызначэнне і незалежнасць, за самаідэнтыфікацыю. Але - мы на правільным шляху, на сваім, заваяваным і жаданым намі, як народам, так і краінай. Так востра адчуваю гэта ў Беларусі. І так страшна, што мы можам, праз сваё непаразуменне, гэта страціць. Не маем права страціць», - напісала Герашчанка.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках