7 траўня 2024, aўторак, 9:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Данія і Польшча могуць пакінуць Расею без даходаў ад газу

3
Данія і Польшча могуць пакінуць Расею без даходаў ад газу

У «Паўночнага струменю-2» узніклі новыя праблемы.

Парламент Даніі 30 лістапада прыме закон, які дасць ураду права забараняць праекты ў дацкіх тэрытарыяльных водах, матывуючы гэта пагрозай нацыянальнай бяспецы, паведаміла ў чацвер газета «Известия» са спасылкай на суразмоўцаў у трох парламенцкіх партыях краіны.

«У Капенгагене не хаваюць, што дэ-факта новы законапраект накіраваны супраць галоўнага энэргапраекта Расеі ў Эўропе – газаправода «Паўночны струмень-2», які павінен праходзіць у тым ліку праз тэрытарыяльныя воды Даніі. У прэс-службе кампаніі заявілі, што ўстурбаваныя пазіцыяй Капенгагена. Аднак новы закон не спыніць рэалізацыю праекта, а прымусіць толькі скарэктаваць маршрут», - гаворыцца ў публікацыі.

Выданне таксама адзначае, што ў кампаніі «Паўночны струмень-2» пакуль не кажуць, як менавіта можа змяніцца канфігурацыя будучага газаправода. Аднак афіцыйны прадстаўнік «Паўночнага струменю-2» Енс Мюлер у размове з «Известиями» прызнаў, што ў кампаніі ўважліва сочаць за падзеямі ў Даніі і прадумваюць магчымыя альтэрнатывы.

«Кожны распрацоўнік у такой сітуацыі вымушаны абдумваць усе запасныя варыянты. Пакуль такая пераацэнка працягваецца, і казаць пра дэталі заўчасна», - падкрэсліў Мюлер, словы якога падае газета.

Фінальнае галасаванне аб новым законапраекце прызначанае на 30 лістапада, паведаміў «Известиям» парламентарый ад галоўнай кіроўнай Ліберальнай партыі, які таксама ўваходзіць у камітэт замежнай палітыкі, Майкл Аастрэп Енсэн. Гэта значыць, што ўжо ў пачатку 2018 года закон можа ўвайсці ў дзеянне, піша выданне. Адзіная дацкая партыя, якая не выступае прынцыпова супраць будаўніцтва газаправода, - правая Народная партыя, якая ўваходзіць у кіроўную кааліцыю. Тым не менш, гэтая палітычная сіла таксама мае намер падтрымаць законапраект, сказала «Известиям» сябра партыі Мары Краруп. Паводле ейных слоў, Данія павінна мець права казаць «так» або «не» таму, што будуецца на яе тэрыторыі. «Думаю, парламент заблакуе будаўніцтва праекта ў дацкіх тэрытарыяльных водах. Пры гэтым Данія не ў стане заблакаваць «Паўночны струмень-2» цалкам, але зможа прымусіць яго кіраўніцтва змяніць маршрут», - адзначыла Краруп.

Разам з тым міністэрства замежных спраў Польшчы падрыхтавала выснову пра «Паўночны струмень-2», паводле якой кіраванне газаправодам неабходна будзе перадаць незалежнаму аператару. З інфармацыі «Известий», праз гэтага «Газпрам» пазбавіцца значных даходаў ад прапампоўкі газу. На думку польскіх уладаў, будаўніцтва падпадае пад законы Еўразвязу, вядомыя пад агульнай назвай Трэцяга энэргапакета. Гэта адбываецца праз тое, што труба будзе пракладзеная ў тэрытарыяльных водах Даніі ды Нямеччыны - краін-чальцоў ЕЗ. Юрыдычную выснову перадалі ў Еўракамісію.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках