7 траўня 2024, aўторак, 16:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: У мяне ёсць абавязак перад Фідэлем

80
Лукашэнка: У мяне ёсць абавязак перад Фідэлем
Фота: Reuters

Дыктатар надумаў адведаць Фідэля Кастра.

Лукашэнка разлічвае найбліжэйшы час здзейсніць візіт на Кубу. Аб гэтым дыктатар заявіў 19 кастрычніка на сустрэчы з паслом Кубы Херарда Суарэсам Альварэсам, які заканчвае сваю дыпламатычную місію ў Беларусі, піша БелТА.

«Прасіў бы вас вельмі перадаць майму сябру Раулю (старшыня Дзяржаўнага савета і Савета міністраў Кубы Рауль Кастра. - Заўвага рэд.) самыя цёплыя пажаданні. Я думаю, што мне ўдасца найбліжэйшым часам пабываць на Кубе. У мяне ёсць абавязак перад Фідэлем. Я павінен пабываць у яго на магіле».

Са слоў прэзідэнта, візіт павінен спрыяць актуалізацыі тэматыкі двухбаковых стасункаў. «Але вы павінны заўсёды ведаць - калі Беларусь чымсьці можа дапамагчы і нешта зрабіць для Кубы, мы заўсёды адкрытыя і гатовыя гэта зрабіць», - падкрэсліў правадыр.

«У нас наладзіліся нядрэнныя стасункі ў сферы эканомікі. У палітыцы ў нас наогул няма ніякіх праблем. У нас адзіныя погляды на сусветны парадак дня. Практычна няма разыходжанняў у пытаннях, якія ў яе ўваходзяць», - адзначыў беларускі дыктатар.

Напісаць каментар 80

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках