7 траўня 2024, aўторак, 17:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Сінгаеўскі: Беларусь магла ўвайсці ў васьмёрку найлепшых камандаў Еўропы ў валейболе

1
Аляксандр Сінгаеўскі: Беларусь магла ўвайсці ў васьмёрку найлепшых камандаў Еўропы ў валейболе

Для гэтага патрэбная была зусім іншая кадравая палітыка.

Экс-галоўны трэнер нацыянальнай каманды Беларусі Аляксандр Сінгаеўскі мяркуе, што калі б у яе прыязджалі ўсе наймацнейшыя, яна выступала б нашмат лепш. Пра гэта ён заявіў выданню tribuna.com.

- Алег Ахрэм і Сяргей Антановіч не прыязджаюць у каманду ўжо даўно.

- Але калі іх залучыць, будзе вельмі моцная каманда. Мы трапілі ў шасцёрку на заключным этапе кваліфікацыі чэмпіянату свету, пры тым, што ў каманду не прыехалі чатыры гульцы. Калі б яны прыбылі ў нацыянальную каманду, вынік мог бы быць яшчэ лепшы.

- Беларусы Ягор Клюка і Аляксандр Буцько надоечы сталі чэмпіёнамі Еўропы ў складзе каманды Расеі. Адток айчынных спартоўцаў працягваецца?

- На жаль, шмат якія беларускія валейбалісты замалада з'язджаюць у Расею. Мы трацім кадры. У адным толькі "Факеле" выступаюць пяць суайчыннікаў. Кагадзе ў Расею перабраліся хлопцы з Гародні і Гомеля. Гэта праблема нашага валейбола. Развязаць яе вельмі цяжка, але, паверце, магчыма.

- Беларускі валейбол цяпер у крызісе?

- Ды няма ў нас крызісу! Галоўнае, што ў Беларусі ёсць шмат добрых гульцоў, якія выступаюць у моцных камандах ў канкурэнтных лігах. Крыўдна, вядома: калі б усе найлепшыя валейбалісты прыязджалі ў нацыянальную каманду, можна было б трапляць у дзясятак, а можа, нават і ў васьмёрку найлепшых камандаў Еўропы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках