7 траўня 2024, aўторак, 17:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы ўшаноўваюць капелана «Салідарнасці» Ежы Папялушку

3
У Польшчы ўшаноўваюць капелана «Салідарнасці» Ежы Папялушку
Ежы Папялушка

Ежы Папялушка быў беларусам.

33 гады таму, 19 кастрычніка 1984 года, ксёндз Ежы Папялушка быў выкрадзены спецслужбамі Польскай Народнай Рэспублікі. Яму было 37 гадоў. Бэатыфікацыя капелана прафзвязу «Салідарнасць» як пакутніка за веру адбылася ў 2010 годзе. Працэс ягонай кананізацыі працягваецца, паведамляе radiopolsha.pl.

Ежы Папялушка нарадзіўся 14 верасня 1947 гады ў беларускай каталіцкай сялянскай сям'і Уладзіслава Папялушка і Марыяны Гнядзейкі ў вёсцы Акопах. Ён быў харызматычным святаром, які першым адправіўся да страйкоўцаў на Варшаўскі металургічны завод у 1981 годзе. Пасля ён быў звязаны з працоўнымі і прафзвязам «Салідарнасць», які знаходзіўся ў апазіцыі камуністычнаму рэжыму ў Польшчы.

У ягоных казанях змешваліся духоўныя навучанні з палітычнымі пасланнямі, крытыка камуністычнай сістэмы і падахвочванне людзей да пратэстных паводзін. Казані ксяндза Папялушкі рэгулярна трансляваліся праз радыё «Свабода», і таму ён стаў вядомы ва ўсёй Польшчы сваёй бескампраміснай пазіцыяй да рэжыму ПНР.

Служба бяспекі МУС Польскай Народнай Рэспублікі неаднаразова спрабавала прымусіць яго замаўчаць або запалохаць. 19 кастрычніка 1984 года айцец Ежы Папялушкі быў схоплены па дарозе з Быдгашча ў Варшаву і па-зверску забіты. Знікненне ксяндза справакавала масавыя антыўрадавыя выступы ва ўсёй краіне. Ягонае цела было знойдзена ў Вісле 30 кастрычніка. 3 лістапада адбыліся пахаванне.

У Польшчы працягваюцца дыскусіі на тэму таго, хто выступіў ініцыятарам забойства ксяндза Папялушкі.

Памятныя мерапрыемствы, прысвечаныя 33-й гадавіне смрці Ежы Папялушкі.
ФОТА: PAP/TYTUS ŻMIJEWSKI

Томаш Вісціцкі - гісторык і юрыст, суаўтар кнігі Евы Чакчкоўскай «Вера, надзея, любоў. Біяграфія бласлаўлёнага» - перакананы, што капелан «Салідарнасці» быў забіты супрацоўнікамі Службы бяспекі, асуджанымі ў Торуньскім працэсе. Паводле ягоных слоў, ксёндз стаў ахвярай закулісных гульняў улад у Варшаве, а, магчыма, і ў Маскве.

«Большасць людзей, звязаных з забойствам, тых, пра якія мы ведаем, мела кантакты з Масквой, часта яе наведвала», - сказаў ён.

Падчас сваёй астатняй імшы ў Быдгашчы Папялушка вымавіў такія словы: «Будзем маліцца, каб мы былі вольнымі ад спалоху, страху, але перш за ўсё ад імкнення да адплаты».

У 1997 годзе Рымская каталіцкая царква пачала працэс бэатыфікацыі і ў 2008 годзе ён атрымаў статус Слугі Божага. 19 снежня 2009 года Папа Бэнэдыкт XVI падпісаў дэкрэт аб прызнанні яго пакутнікам. 6 чэрвеня 2010 года ў Варшаве на плошчы Пілсудскага адбылася цырымонія бэатыфікацыі Ежы Папялушкі. У 2009 годзе Папялушку пасмяротна ўзнагародзілі Ордэнам Белага Арла.

У верасні 2014 года пачаўся працэс кананізацыі заступніка і капелана «Салідарнасці».

Цэнтральныя памятныя акцыі, прысвечаныя 33-й гадавіне смерці Ежы Папялушкі, адбудуцца ў чацвер у царкве Святога Станіслава Косткі ў Варшаве. Пасля памінальнай імшы запланаваная цырымонія ўскладання вянкоў ля магілы бласлаўлёнага.

Перад гэтым запланаваны памятны канцэрт Варшаўскага філгарманічнага аркестра.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках