7 траўня 2024, aўторак, 20:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус ехаў праз мяжу з пашпартам з дзіцячымі малюнкамі

25
Беларус ехаў праз мяжу з пашпартам з дзіцячымі малюнкамі

Домік, караблік і дзяўчынка не зрабілі на памежнікаў належнага эфекту.

36-гадовы жыхар Калінкавічаў сабраўся ва Украіну, але не даехаў: гомельскіх памежнікаў не ўразіла дзіцячая творчасць на старонках пашпарта і на тэрыторыю суседняй краіны мужчыну не прапусцілі, піша сайт «Моцныя навіны».

Інцыдэнт адбыўся учора, 18 кастрычніка, у пункце пропуску «Новая Рудня». Мужчына паказаў пашпарт, дзе адна са старонак была ўпрыгожаная дзіцячымі малюнкамі. Аднак домік, караблік і дзяўчынка не зрабілі на памежнікаў належнага эфекту, і мужчыну праз мяжу не прапусцілі.

Як выявілася, малюнкі ў пашпарце не сталі для жыхара Калінкавічаў сюрпрызам, раней ён ужо атрымліваў папярэджанне аб неабходнасці замяніць пашпарт. Пашпарт канфіскаваны, паведамілі ў прэс-службе Гомельскага памежнага камітэта РБ.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках