8 траўня 2024, Серада, 5:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі распавялі пра надвор'е на найбліжэйшыя тры дні

Сіноптыкі распавялі пра надвор'е на найбліжэйшыя тры дні

Заўтра ападкаў не чакаецца.

20 кастрычніка Беларусь у асноўным будзе знаходзіцца ў полі павышанага атмасфернага ціску, сфармаваным у прахалоднай паветранай масе. Чакаецца воблачна з прасвятленнямі. Пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер паўночна-ўсходні: уначы слабы, удзень да сярэдняга. Тэмпература паветра ў начныя і ранішнія гадзіны панізіцца да 0..+6°С, у другой палове дня падвысіцца да +7..+12°С; на паўднёвым захадзе ўначы +7..+9°С, удзень +13..+15°С. Атмасферны ціск уначы будзе расці, удзень істотна не зменіцца, паведамляе Гідрамет.

21-22 кастрычніка надвор'е ў краіне будзе вызначаць халодная перыферыя антыцыклону, цэнтр якога будзе перамяшчацца з Фінляндыі на цэнтральныя раёны еўрапейскай тэрыторыі Расеі; толькі на паўднёвым захадзе краіны адаб'ецца ўплыў франтальнага падзелу і больш цёплых паветраных мас.

21 кастрычніка ўгачы ў асобных раёнах на паўднёвым захадзе, удзень пераважна на паўднёва-заходняй палове пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ўначы -2..+4°С, максімальная ўдзень +4..+10°С; на паўднёвым захадзе ўначы +5..+9°С, удзень +11..+13°С.

22 кастрычніка ўначы ў асобных раёнах на паўднёва-заходняй палове краіны, удзень на крайнім паўднёвым захадзе рэспублікі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ўначы -3..+3°С, максімальная ўдзень +4..+10°С; на паўднёвым захадзе ўначы +4..+7°С, удзень +11..+13°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках