7 траўня 2024, aўторак, 21:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Начальнік аховы Ельцына: У Шайгу ў войску рэйтынг вышэйшы, чым у Пуціна

15
Начальнік аховы Ельцына: У Шайгу ў войску рэйтынг вышэйшы, чым у Пуціна
УЛАДЗІМІР ПУЦІН І СЯРГЕЙ ШАЙГУ
ФОТА: СЯРГЕЙ ГУНЕЕЎ/РІА «НОВОСТИ»

У Расеі рэйтынг міністра абароны набліжаецца да рэйтынгу прэзідэнта.

Былы начальнік службы аховы прэзідэнта Расеі Аляксандр Каржакоў у інтэрв'ю заснавальніку выдання «Гордан» Дзмітрыю Гордану паведаміў, што паводле рэйтынгу папулярнасці міністр абароны РФ Сяргей Шайгу даганяе прэзідэнта Уладзіміра Пуціна:

«Я Сяргея Шайгу вельмі паважаю, і калі б ён быў больш акуратным...Ты ведаеш, у яго ў войску рэйтынг вышэйшы, чым у Пуціна, а ў Расеі Шайгу набліжаецца да яго», - заявіў Каржакоў.

З ягоных слоў, славутыя 86% падтрымкі расейцамі прэзідэнта Уладзіміра Пуціна - ліпавыя.

«Шайгу ўжо вельмі блізка», - сцвярджае экс-начальнік службы аховы Ельцына.

Генерал расейскага войска Сяргей Шайгу быў прызначаны міністрам абароны РФ 6 лістапада 2012 года. З траўня да лістапада 2012-га займаў пасаду губернатара Маскоўскай вобласці, а з 1994 да 2012 года быў міністрам у надзвычайных сітуацыях.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках