7 траўня 2024, aўторак, 17:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна раскрыла злачынствы прыватных расейскіх вайсковых кампаній

25
Украіна раскрыла злачынствы прыватных расейскіх вайсковых кампаній

Кампаніі дзейнічалі пад указку Крамля ў Босніі і Герцагавіне, на Данбасе, у Сірыі і Крыме.

У Еўрапейскім парламенце падалі даклад, падрыхтаваны Службай бяспекі Украіны (СБУ), Міністэрствам інфармацыйнай палітыкі і міжнароднай валанцёрскай выведвальнай супольнасцю InformNapalm, аб злачынствах расейскіх прыватных вайсковых кампаній на Данбасе і ў Сірыі, піша «Гордан».

Падчас дакладу былі прыведзеныя звесткі аб геаграфіі дзейнасці «тэрарыстычных груповак», якія на ўказанне Крамля дзейнічаюць у Крыме, на Данбасе, у Сірыі, а раней ваявалі ў Босніі і Герцагавіне.

Украінская дэлегацыя перадала прадстаўнікам Еўрапарламента звесткі аб вядомых расейскіх баевіках, «каб разам з Еўропай пакараць тых, хто парушае міжнароднае права».

Прэс-служба СБУ паведамляе, што мерапрыемства «Расейскія прыватныя вайсковыя кампаніі, што ваююць ва Украіне і Сірыі», было арганізаванае польскім дэпутатам Еўрапарламента Ганнай Фатыгай пры падтрымцы фракцыі Еўрапейскіх кансерватараў і рэфармістаў.

Удзел у мерапрыемстве ўзялі дэпутаты Еўрапарламента, прадстаўнікі еўраінстытуцый, экспэрты.

«За апошнія тыдні свет значна больш даведаўся аб прыцягненні расейскіх прыватных вайсковых кампаній да баявых дзеянняў ва Украіне і Сірыі», - заявіла Фатыга.

СБУ ўстанавіла датычнасць расейскай ЧВК «Вагнер» да знішчэння Іл-76 на Данбасе і штурму аэрапорта Луганску ў 2014 годзе, а таксама да падзеяў у Дэбальцаве Данецкай вобласці ў 2015 годзе.

ЧВК «Вагнер» была заснаваная выхадцам Украіны Дзмітрыем Уткіным. Расейскае нацыяналістычнае выданне «Спадарожнік і Пагром» пісала, што менавіта ЧВК «Вагнер» ліквідавала вядомых верхаводаў сепаратыстаў на Данбасе - Аляксея Мазгавога, Паўла Дромава, Аляксандра Бяднова, Яўгена Ішчанку і іншых.

Загінулыя зімой 2015 года ва Украіне чальцы «Вагнера» былі пасмяротна ўдастоеныя дзяржаўных узнагарод РФ, пісала «Фонтанка» са спасылкай на дакументы, якія апынуліся ў распараджэнні яе рэдакцыі.

У Крамлі пацвердзілі, што Уткін з'яўляецца кавалерам Ордэна мужнасці.

З восені 2015 года падраздзяленне знаходзіцца ў Сірыі. Вясной 2016 года СМІ ўпершыню паведамілі аб тым, што на Блізкім Усходзе загінулі дзясяткі наймітаў ЧВК «Вагнер».

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках