7 траўня 2024, aўторак, 17:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецыялісты NASA выкрылі таемны эксперымент РФ

15
Спецыялісты NASA выкрылі таемны эксперымент РФ

Яны выявілі на касмічным караблі «Прагрэс МС-07», які ўжо падрыхтаваны да старту, невядомую прыладу.

Пра гэта паведамляе Popular Mechanics. Карабель разам з ракетай-носьбітам «Саюз-2.1а» павінен быў стартаваць 12 кастрычніка з касмадрома Байканур, але дату перанеслі на два дні, паведамляе znaj.ua.

Ён павінен быў даставіць на борт МКС паліва, прадукты, ваду і іншыя грузы, неабходныя для эксплуатацыі станцыі ў пілатуемым рэжыме.

Спецыялісты NASA апублікавалі фота невядомай прылады. Яе прымацавалі на пярэдняй частцы карабля. Расейскі бок адмовіўся распавядаць аб прызначэнні апаратуры і задачах.

На запыт навукоўцаў ЗША даслалі адказ, што гэта навуковая карысная нагрузка, прызначаная для аднаразовага палёту. Амерыканцы сцвярджаюць, што такі інцыдэнт паўстаў упершыню за 19 гадоў супрацоўніцтва з Расеяй у рамках праграмы МКС.

У 2014 годзе расейскі бок ужо ўсталёўваў на касмічны карабель сваё навуковае абсталяванне. Навукоўцы з РФ запэўнівалі, што іх прылада прызначалася для маніторынгу з'яў у атмасферы і яе ўласцівасцяў адлюстравання.

У гэтым выпадку спецыялістаў NASA насцярожыла тое, што расейскія калегі адмаўляюцца даваць якія-небудзь тлумачэнні і раскрываць прызначэнне апаратуры.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках