7 траўня 2024, aўторак, 23:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Баранавічах расеец амаль 20 гадоў атрымліваў беларускую і расейскую пенсіі

24
У Баранавічах расеец амаль 20 гадоў атрымліваў беларускую і расейскую пенсіі

Грамадзянін РФ пераехаў у Беларусь у 1993 годзе.

Мужчына, які ў 1993 годзе пераехаў для пражывання ў Беларусь, незаконна атрымаў у нашай краіне пенсію агулам на 26,7 тысячы рублёў. У дачыненні да яго распачатая крымінальная справа паводле ч. 4 арт. 209 КК РБ («Махлярства ў асабліва буйнай суме»).

Праваахоўнікі ўстанавілі, што ў пачатку 90-х гадоў, пасля пераезду ў Беларусь, ён падаў заяву ў Баранавіцкі гарадскі аддзел сацыяльнага забеспячэння аб прызначэнні яму пенсіі па выслузе гадоў і на тэрыторыі Беларусі, паведамляе Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь.

Мужчыну прыцягнуць да адказнасці як у Беларусі, так і ў Расеі. Генпракуратура Беларусі перадала гэтую крымінальную справу калегам у адпаведнасці з Канвенцыяй дзяржаў - удзельніц СНД аб прававой дапамозе і прававых адносінах па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках