19 сакавiка 2024, aўторак, 12:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спрабуйце змяніць штосьці цяпер

3
Спрабуйце змяніць штосьці цяпер

Фанат данецкага «Шахцёра», удзельнік АТА і кандыдат гістарычных навук Віталь Аўчарэнка звярнуўся да беларусаў.

Зварот быў зроблена напярэдадні Марша абураных беларусаў 2.0, які пройдзе ў Менску 21 кастрычніка.

Charter97.org падае тэкст звароту ўкраінскага фаната:

«Добры дзень, Беларусь!

Мяне клічуць Віталь Аўчарэнка. Я родам з Данецка. Цяпер жыву ў Кіеве і хацеў бы звярнуцца да вас, нашых суседзяў.

Паважаныя беларусы! Не бойцеся выходзіць на плошчы. Не бойцеся выходзіць за свае каштоўнасці. Спрабуйце змяніць штосьці цяпер, каб праз 10-15-20 гадоў вам не было пакутліва балюча. Не было пакутліва балюча ад таго, што вы не выкарыстоўвалі тыя шанцы, якія ў вас былі.

У суботу ў вас быдзе чарговы шанец паказаць уладзе, што вы - народ. Спрабуйце. Спрабуйце, і рана ці позна вы праб'яце гэтую аўтарытарную сцяну. Жыве Беларусь! Слава Украіне!»

Беларуска-ўкраінская спартыўная салідарнасць.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках