2 траўня 2024, Чацвер, 4:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці журналіст дапамог «раскаларадзіцца» кіроўцу грузавіка

13
У Берасці журналіст дапамог «раскаларадзіцца» кіроўцу грузавіка

Кіроўцу аўтамабіля давялося зняць расейскі сцяг і георгіеўскую стужку.

Берасцейскі журналіст Алесь Ляўчук убачыў расейскі сцяг і георгіеўскую стужку на машыне берасцейскіх электрасетак і папрасіў кіроўцу прыбраць непажаданую ў Беларусі сімволіку з аўтамабіля.

Кіроўца адмовіўся, у выніку справа дайшла да выкліку міліцыі.

«Беларускія законы забараняюць размяшчаць на лабавой шыбе ўсялякія прадметы. Выклікаючы міліцыю, дзяжурны супрацоўнік доўга не хацеў адпраўляць аўтамабіль ДАІ, але ўсё ж дамогся. Потым не хацеў працаваць супрацоўнік ДАІ, які прыехаў, але ўсё ж, вывучыўшы заканадаўства - пачаў дзейнічаць. У выніку быў прапанаваны кампрамісны варыянт. Кіроўца здымае стужку і сцяг, я не намагаю на складанні пратаколу. Такі варыянт мяне задаволіў, бо сваіх мэт у гэтай сітуацыі я дасягнуў», - распавёў «Белсату» Алесь Ляўчук.

Апошнім часам даволі часта прадстаўнікі ўлады не рэкамендуюць выкарыстоўваць расейскі сцяг і георгіеўскую стужку, а ДАІ адназначна расцэньвае ўсялякія сімвалы на лабавой шыбе як парушэнне. За гэта можна атрымаць штраф.

У чэрвені пасля яшчэ адной скаргі Алеся Ляўчука на расейскі сцяг на машынах камунальнікаў, на кіроўцаў склалі пратакол і прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.

«Яна для нас небяспечная». Магілёвец змагаецца з георгіеўскай стужкай

Кіроўца з Магілёва атрымаў штраф за георгіеўскую стужку на шыбе аўтамабіля

Аб непрымальным выкарыстанні расейскага сцяга гаворыцца ў афіцыйных адказах бабруйскай прыватнай фірмы і берасцейскага дзяржаўнага транспартнага прадпрыемства.

Нагадаем, што памаранчава-чорную стужку, якую ў Расеі называюць «георгіеўскай», пачалі негалосна пазбягаць у Беларусі праз год пасля таго, як яна фактычна стала сімвалам расейскіх акупантаў і прарасейскіх сепаратыстаў ва Украіне.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках