9 траўня 2024, Чацвер, 5:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка запатрабаваў зняць «лішні тлушч» з энэргетыкаў

30
Лукашэнка запатрабаваў зняць «лішні тлушч» з энэргетыкаў

Дыктатар раздаў чарговую порцыю прачуханцаў міністрам.

Сёння Лукашэнка правёў семінар «Аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны», дзе ён рабіў заўвагі і даў прачуханца міністрам.

- Стаўлю задачу для ўсіх: з 2018 года праводзіцца разавае падвышэнне тарыфаў на $5. І 1 студзеня 2018 года зацвердзім тарыфы пастановай прэзідэнта, - сказаў ён, паведамляе БелТА.

Лукашэнка таксама запатрабаваў разабрацца з фармаваннем тарыфаў у энэргетыцы.

- Вы, Леанід Васільевіч Анфімаў (старшыня КДК), выявілі ў камунальнікаў рэзервы зніжэння затрат у жыллёва-камунальных паслугах. Але вялікі ўплыў на іх кошт робяць энэргетыкі. Вы глядзелі, як яны фармуюць свае тарыфы, колькі прыбытку закладваюць? Разбярыцеся, якія ўстаноўленыя ім заробкі, за што яны ўтрымліваюць свае шыкоўныя санаторыі, базы і іншае.

Шыкаваць недапушчальна ні для кога! І калі такія факты будуць выяўленыя да наступнага вашага ўдакладнення тарыфаў, міністру трэба шукаць іншую працу. Ён быў туды прызначаны, каб без ведамаснага падыходу развязваць гэтыя пытанні, раскласці выдаткі свайго міністэрства і прыбраць увесь лішні тлушч. Пакуль гэтага не адбываецца.

Ён адзначыў, што не разгледжанае пытанне ўкладання наўпроставых дамоваў на цеплазабеспячэнне і гарачае водазабеспячэнне паміж пастаўшчыкамі (энэргетыкамі) і спажыўцамі гэтых паслуг (перш за ўсё насельніцтвам). Міністэрства энэргетыкі намагае на ўкладанні дамоваў паміж энэргазабеспячальнымі арганізацыямі і арганізацыямі ЖКГ раёнаў, не жадаючы працаваць з насельніцтвам праз магчымае зніжэнне эканамічных паказчыкаў:

- У наяўнасці канфлікт інтарэсаў двух міністэрстваў праз вузкаведамасны падыход. Кабякову і Анфімаву разгледзець гэтае пытанне неадкладна, адназначна, без ведамаснага падыходу.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках