2 траўня 2024, Чацвер, 10:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыноўнікі працягваюць «песціць» cябе новымі службовымі аўтамабілямі

13
Чыноўнікі працягваюць «песціць» cябе новымі службовымі аўтамабілямі
ФОТА: NISSAN-ASK.COM.UA

Увосень аўтамабільных чыноўніцкіх тэндэраў стала яшчэ больш.

Яшчэ ў ліпені журналісты заўважыла, што раённыя чыноўнікі пачалі масава набываць службовыя аўтамабілі. Мы налічылі блізу 20 тэндараў на закупку новых аўтамабіляў для розных выканкамаў агульнай сумай блізу 800 тысяч рублёў. Збольшага набываюць Geely (Камянецкі, Іванаўскі, Крупскі, Брагінскі, Сенненскі, Дубровенскі, Свіслацкі, Пастаўскі, Зэльвенскі райвыканкамы), якія цяпер уважаюцца машынамі беларускай вытворчасці. Увосень аўтамабільных чыноўніцкіх тэндараў стала яшчэ больш, піша Еўрарадыё.

Пружанскі райвыканкам наважыў не разменьвацца на дробязі і адразу купіць Nissan Qashqai за 51 тысячу 600 рублёў. Як паведаміў Еўрарадыё начальнік транспартнага абслугоўвання райвыканкама Ігар Якімовіч, усяго ў іх шэсць аўтамабіляў:

«Адзін аўтамабіль стаў патрабаваць занадта вялікіх сродкаў для абслугоўвання і рамонту. Таму мы вырашылі купіць новы».

Чаму Nissan, а не Geely? Таму што ён, на думку начальніка транспартнага абслугоўвання, «больш трывалы».

Пружанскія чыноўнікі — прыхільнікі Nissan. У верасні тут спрабавалі купіць Nissan Terrano.

Навагрудскі райвыканкам набывае легкавы аўтамабіль за 26 тысяч рублёў. Як тлумачыць начальнік транспартнага абслугоўвання райвыканкама Уладзімір Крывель, у іх усё старое і трэба мяняць:

«У сярэднім машынам ужо гадоў па 9-10. Ёсць у нас Аўдзі, якой ужо 24 гады, на ёй наш кіраўнік ездзіць. Там ужо ўсё згніло. Ды і запчасткі з кожным годам усё складаней даставаць. Вось і ўся неабходнасць».

У навагрудскім райвыканкаме забыліся, што летам 2015 года набывалі праз тэндар новую Geely EMGRAND X7. Хто ездзіць на гэтым аўтамабілі, калі кіраўніка раёну возяць на старой аўдзі — вось у чым пытанне!

У Бераставіцкім райвыканкаме таксама наважылі набыць начальніку новы легкавы аўтамабіль за 53 тысячы рублёў. Навошта ім новы аўтамабіль?

«Ён будзе перададзены старшыні замест яго цяперашняга, які прыйшоў у непрыдатнасць. Аблвыканкам узгадніў пакупку, былі вылучаныя грошы на набыццё новага аўтамабіля».

Апошні раз службовыя аўтамабілі тут набывалі ў 2014 і 2013 гадах.

У выніку за апошнія тры месяцы тэндары на набыццё службовых аўтамабіляў выходзяць на суму больш за 1 мільён рублёў. Гэта блізу паўмільёна даляраў на новыя аўтамабілі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках