2 траўня 2024, Чацвер, 4:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сусветны дзень барацьбы за годную працу: як яго адзначалі ў свеце і ў Беларусі

Сусветны дзень барацьбы за годную працу: як яго адзначалі ў свеце і ў Беларусі

Рабочыя ўсіх краін свету заявілі пра сваё права на годную працу.

Прафзвязы нафтавікоў і газавікоў, якія прадстаўляюць працоўных прадпрыемстваў Shell на пяці кантынентах, выступілі 7 кастрычніка, у Сусветны дзень барацьбы за годную працу, супраць нестандартнай занятасці, піша сайт praca-by.info.

Сяброўскія арганізацыі Глабальнага звязу IndustriALL ў Гане, Нігерыі, Іраку і Пакістане арганізавалі мерапрыемствы і дэманстрацыі супраць нестандартнай занятасці ў кампаніі Shell, а Звяз сталеліцейшчыкаў у ЗША правёў інфармацыйную працу сярод мясцовых прафзвязаў, каб павысіць дасведчанасць пра пагрозу, якую нясе кампаніі нестандартная занятасць.

Пакістан

Прафзвяз FNV у Нідэрландах распаўсюдзіў сярод сваіх сябраў-работнікаў Shell брашуру, якая заклікае транснацыянальную кампанію прымяняць еўрапейскія стандарты на сваіх прадпрыемствах ва ўсім свеце і рэалізоўваць свае дэкларацыі, якія тычацца правоў працоўных і ўстойлівага развіцця. Акрамя таго, нідэрландскі прафзвяз напісаў генеральнаму дырэктару Royal Dutch Shell Бэну ван Бёрдэну і мэнэджару па персаналу Shell у Нідэрландах Жанін ван Барлінген.

У Гане IndustriALL і прафзвяз работнікаў хімічнай прамысловасці аб'ядналі намаганні з сяброўскімі арганізацыямі IndustriALL, каб разам праводзіць кампаніі супраць нестандартнай занятасці. Сёлета іх мішэнню стала Shell. Кожны год прафзвязы прадстаўляюць новае заканадаўства, нацэленае на барацьбу супраць пазыковай працы, кароткатэрміновых кантрактаў і часовай занятасці. Прафзвязныя актывісты давалі інтэрв'ю на радыё, тэлевізіі і ў друку.

Нігерыя

Прафзвязы дамовіліся ўзяць удзел у кампаніі IndustriALL супраць нестандартнай занятасці на пасяджэнні Глабальнай прафзвязнай сетцы работнікаў Shell, якая адбылася ў Нідэрландах 25-26 верасня. Удзельнікі сустрэчы падкрэслілі праблему росту колькасці часовых работнікаў і кароткатэрміновых кантрактаў, асабліва ў такіх краінах як Нігерыя, Аргенціна і Нідэрланды. Вынікі даследавання ў Нігерыі паказалі, што ў Shell працуюць больш за 50000 часовых работнікаў і ўсяго 4500 пастаянных.

ІРАК

У Бразіліі Федэрацыя сельскіх работнікаў у штаце Сан-Паўлу (FERAESP) правяла дэманстрацыю ў Сан-Хасэ-да-Рыа-Прэта, дзе праходзіў Бразільскі кангрэс у пытаннях заканадаўства аб працы ў сельскай мясцовасці. Працоўныя рэформы, якія праводзяцца цяпер у краіне, накіраваныя на рэзкае павелічэнне выкарыстання нестандартнай занятасці.

Італьянскі прафзвяз, FEMCA CISL, з нагоды Сусветнага дня барацьбы за годную працу размясціў у сацыяльных сетках заклік пакласці канец нестандартнай занятасці ў Shell, дзе яго шырока распаўсюдзілі карыстальнікі.

ГАНА

Дырэктарка IndustriALL у пытаннях энэргетычнай прамысловасці Дыяна Хункера Курыэль сказала:

«Мы рады, што так шмат удзельнікаў пасяджэння Глабальнай прафзвязнай сеткі работнікаў Shell запатрабавала 7 кастрычніка пакласці канец выкарыстанню нестандартнай занятасці ў кампаніі. На гэтым прыкладзе мы пераканаліся, што ў нас ёсць падмурак для правядзення моцнай адзінай глабальнай кампаніі супраць Shell у будучыні».

Бразілія

Беларусь таксама не засталася ў баку ад сусветнай барацьбы за годную працу. Нягледзячы на тое, што ў Менску гарвыканкам не дазволіў дэманстрацыю, ініцыятыву падхапілі рэгіёны: у Маларыце Уладзімір Малей і Аляксандр Сахарук узялі ўдзел у міжнародным прабегу; а ў Бабруйску прайшоў пікет, за які міліцыя дагэтуль пераследуе актывістаў: Галіну Смірнову, Галіну Лазараву, Аляксея Трафімава, Алега Жалнова і іншых.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках