2 траўня 2024, Чацвер, 6:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шэф-кухар з Менска раскрыў свае пяць галоўных сакрэтаў

2
Шэф-кухар з Менска раскрыў свае пяць галоўных сакрэтаў

Няма ніякіх перашкодаў для тых, хто сапраўды любіць і хоча гатаваць.

Кожны год 20 кастрычніка сваё прафесійнае свята - Міжнародны дзень кухара - адзначаюць кулінары і кухары ўсяго свету, піша vkurier.by.

Кожны шэф-кухар захоўвае свае ўласныя рэцэпты «за сям'ю пячаткамі», але некаторыя з гэтых геніяў кулінарыі часам усё ж дзеляцца маленькімі хітрасцямі.

Людміла Арлова, шэф-кухар сталічнай кавярні ўважае, што няма ніякіх перашкодаў для тых, хто сапраўды любіць і хоча гатаваць:

Калі ў вас не стае нейкага інгрэдыенту, то паспрабуйце замяніць яго на разумную альтэрнатыву. Да прыкладу, лёгка можна ператварыць смятану у маянэз, калі дадаць у яе расцёрты жаўток крута зваранага яйка і чайную лыжку гарчыцы.

5 нечаканых сакрэтаў ад шэф-кухара

1. Адзін з найлепшых варыянтаў марынаду для мяса - сумесь піва і соевага соусу з дадаваннем спецый. Цёмнае піва (напрыклад, чэшскае) таксама можна дадаваць пры тушэнні гародніны ці варэнні бульбы - гэта надасць страве пікантны смак і апетытны водар.

2. Больш здаровая альтэрнатыва паніровачным сухарам - дробна колатыя арэхі.

3. Каб рыба не прыгарала, нашмаруйце раслінным алеем яе, а не патэльню.

4. Каб скараціць колькасць солі ў рацыёне, замяніце яе цытрынавым сокам - ён здольны тварыць цуды.

5. Каб астудзіць віно і не пазбавіць яго букету прысмаку, проста дадайце ў келіх не лёд, а замарожаны вінаград.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках