11 траўня 2024, Субота, 4:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канцэрт «Салідарныя з Беларуссю» пройдзе ў Варшаве

Канцэрт «Салідарныя з Беларуссю» пройдзе ў Варшаве
ФОТА: CHARTER97.ORG

Музыкі выкажуць салідарнасць з Беларуссю, што змагаецца.

Упершыню канцэрт пройдзе ў закрытым памяшканні.

- Канцэрт «Салідарныя з Беларуссю 2017» адбудзецца 22 лістапада ў варшаўскім клубе «Стадола». Пачатак канцэрту а 19.00. Артысты, якія выступяць на сцэне, гэта: TonqiXod з Беларусі, T/Aboret з Варшавы, The Glitchhh з Беларусі, Atom Heart з Варшавы. З Украіны прыедзе Żadan i Sobaki, - кажа адзін з арганізатараў мерапрыемства Яўген Ціхановіч.

Першы канцэрт «Салідарныя з Беларуссю» адбыўся на Замкавай плошчы ў Варшаве, напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, у сакавіку 2006 года. Далучыцца да падзеі можна па спасылцы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках