5 траўня 2024, Нядзеля, 7:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні прайшла канферэнцыя, прысвечаная паўстанню Каліноўскага

У Гародні прайшла канферэнцыя, прысвечаная паўстанню Каліноўскага

Удзельнікі канферэнцыі абмяркоўвалі невывучаныя старонкі ў тэме паўстання 1863-1864 гадоў.

"Славутыя гарадзенцы на пераломе XIX і XX стагоддзяў» - папулярна-навуковая канферэнцыя з такой назвай прайшла ў горадзе над Нёманам, паведамляе «Белсат».

На імпрэзе прысутнічалі гісторыкі, даследчыкі і краязнаўцы, а прысвяцілі яе лёсам удзельнікаў паўстання 1863 -1864 гадоў.

«Усялякія гістарычныя падзеі прымушаюць людзей задумацца над ходам гісторыі і зрабіць пэўныя высновы. Па-другое, тэма паўстання 1863 года слаба вывучаная на тэрыторыі Беларусі. Па-трэцяе, гэтая падзея можа вывучацца праз розныя падыходы», - кажа Аляксандр Радзюк, кандыдат гістарычных навук з Гародні.

Ягоны калега Ян Ежы Мілеўскі з Беластоку тлумачыць, чаму такія канферэнцыі важныя:

«Мне падаецца, сустрэчы і дыскусіі на гэтую тэму вельмі важныя, бо раней у палякаў былі прэтэнзіі да беларускага боку датычна расейскага ўхілу ў вывучэнні гісторыі. Таму часам палякі ігнаравалі ўплыў беларусаў на гісторыю».

Удзельнікі канферэнцыі абмяркоўвалі нявывучаныя бакі ў тэме паўстання Каліноўскага і абменьваліся сваім досведам. Арганізатарамі міжнароднай імпрэзы выступілі Саюз палякаў у Беларусі, фонд «Дапамога палякам Усходу» і Генеральнае консульства Польшчы ў Горадні.

Паўстанне 1863-1864 гадоў успыхнула на тэрыторыі колішняй Рэчы Паспалітай супраць расейскага панавання і за аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 году.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках