1 траўня 2024, Серада, 13:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крык душы сям'і, якая працуе за $40 за месяц

53
Крык душы сям'і, якая працуе за $40 за месяц

Сямейная пара з дзіцем паверыла абяцанням кіраўнікоў і перабралася з Віцебшчыны ў Берасцейскую вобласць.

Амаль два гады таму маладая сям'я Смірновых з маленькім сынам перабралася з Віцебшчыны на Берасцейшчыну. Віктару прапанавалі працу ў ААТ «Івацэвічы-агратэхсэрвіс», сельскагаспадарчым прадпрыемстве, паведамляе svaboda.org.

«Прыехаў сюды на сустрэчу з намеснікам дырэктара, які ўзначальвае ўчастак у вёсцы Воля. Ён абяцаў, што мой заробак будзе складаць летам пяцьсот рублёў і больш. А вось узімку блізу 300. Я нават некалькі разоў перапытаў, ці сапраўды будуць такія сумы. Намеснік гэта пацвярджаў, тым больш што ён быў разам з дырэктарам. Але ў выніку было ўсё з дакладнасцю да наадварот».

Віктар Смірноў кожны месяц захоўвае разліковыя аб заробках на сельскагаспадарчым прадпрыемстве. Відаць, што за апошні месяц мінулага года заробак склаў 80 рублёў. Максімальны быў у красавіку 2017 году - 445 рублёў.

«Я працую на МАЗе, на 20-тонніку. Але цягам года толькі два месяцы - вось у гэтым месяцы і дзесьці ў кастрычніку 2016 года мой заробак склаў больш за 300 рублёў. Пры гэтым адпрацоўваю ў сельскай гаспадарцы нават па 300 гадзін. Гэта падвойная норма, вось толькі гэты час проста недзе страчваецца. Давесці штосьці немагчыма, бо ў выніку ў бухгалтэрыі дакументы ўсе ў парадку», - распавёў Віктар.

МАШЫННЫ ДВОР «ІВАЦЭВІЧЫ-АГРАТЭХСЭРВІС», СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧЫ ЎЧАСТАК ВОЛЯ

Кіраўніцтва ААТ «Івацэвічы-агратэхсэрвіс» адмаўляецца ад каментароў з гэтай нагоды. Новапрызначаны дырэктар прадпрыемства кажа, што пакуль не валодае поўнай інфармацыяй. Васіль Назаранка, загадчык сельскагаспадарчым участкам Воля, што ўваходзіць у склад «Івацэвічы-агратэхсэрвіс», які, са слоў Віктара Смірнова, і запрашаў яго на працу, наогул адказаў, што гэты работнік не з'яўляецца ягоным падначаленым:

«Гэта не мой працаўнік. Ён працуе не ў нас, а на асноўнай вытворчасці. Таму ён не належыць да майго падраздзялення».

Віктар і Анастасія вымушаныя шукаць іншую працу і з'язджаць з вёскі. Але гэта патрабуе новых выдаткаў. Сям'я сцвярджае, што, пераязджаючы з Віцебшчыны ў Берасцейскую вобласць, яны выдаткавалі амаль 12 мільёнаў «старых» рублёў. Спадзяваліся, што асядуць на адным месцы, але ніяк не чакалі, што сутыкнуцца з падманам і апынуцца ў такой сітуацыі.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках