11 траўня 2024, Субота, 6:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Разбудзі ў сабе цмока!»: Матывацыйны ролік ад «Цмокі-Мінск»

2
«Разбудзі ў сабе цмока!»: Матывацыйны ролік ад «Цмокі-Мінск»

Баскетбольны клуб выпусціў новы натхняльны відэаролік.

У сезоне клуб абраў сваім дэвізам не рэкламны слоган, а жаданне матываваць, у тым ліку і сябе, піша marketing.by.

«Разбудзі ў сабе цмока» - гэта цэлая філасофія, якую са спартыўных спаборніцтваў можна перанесці ў кожны аспект жыцця. У жыцці кожнага чалавека ёсць месца Учынку, у кожнага ён свой, але для яго здзяйсненні часам не стае зусім крыху: трохі смеласці, трохі рашучасці, трохі ўпэўненасці ў сабе. І ў гэты момант трэба прыслухацца да сваёй унутранай сілы», - сказана ў прэс-рэлізе клуба.

Новым ролікам «Цмокі-Мінск» хочуць падтрымаць сваіх заўзятараў у іх здзяйсненнях і пачынаннях так, як самі заўзятары падтрымліваюць улюбёны клуб на ўсіх гульнях. Бо кожнае маленькае намаганне важнае для вялікай перамогі як у гульні, так і над сабой.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках