2 траўня 2024, Чацвер, 23:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аграном з Гомельшчыны: Усё ёсць толькі на паперы, каб кіраўнікам заробак падвышаць

4
Аграном з Гомельшчыны: Усё ёсць толькі на паперы, каб кіраўнікам заробак падвышаць

Спецыяліст распавёў пра «пацёмкінскія вёскі» ў беларускай сельскай гаспадарцы.

Прыбраныя палі і падрыхтоўка да веснавых прац – гэта каля вялікіх магістраляў і на прыватных падворках. Бясконцыя палі кукурузы – дасюль чакаюць прыбірання пад вёскай Паніквы і пад мястэчкам Высокае на Берасцейшчыне. Кіяхі пачынаюць мерзнуць і проста гніць. А ў суседніх Навасёлках стаяць палі з бульбай. Тут праблему непрыбранага ўраджаю калгасу дапамагаюць развязаць мясцовыя жыхары.

«Тут надта спарышом зарасло, немагчыма капаць. Ну і сказалі людзям, што можна капаць. Каб хоць не прапала», – кажа мясцовая жыхарка.

Тэхніка ж на гаспадарцы ёсць

Стаіць і здаецца, толькі чакае на выхад у поле. Як распавялі «Белсату» людзі, што выпраўлялі калгаснае неахайніцтва на палях – скончыліся грошы на паліва і ўраджай проста няма як сабраць. У сельсавеце такія словы зняпраўджваюць

«Гэта хлусня, гэта няпраўда, паўплывалі варункі надвор’я, у нас нармальныя палі, я магу паказаць іх, вы ведаеце, я нават у вас дома магу паказаць бязладдзе. Гэта хлусня, у нас усё ёсць, гэта можна лёгка адсачыць са справаздачы – паліва было заўсёды і не было ні дня, каб не было паліва. І я не магу даваць інтэрвʼю вашаму каналу», – падсумаваў чыноўнік з Новаселіцкага сельсавету.

Чакаюць на гаспадара не толькі берасцейскія палеткі

У Буда-кашалёўскім раёне каля вёсак Крыўск і Забалацце сёлетні ўраджай ужо пад першым снегам.

Але як жа тады атрымліваецца такая выдатная статыстыка? Справа ў тым, што ў калгасаў адна задача – выканаць план. І калі ўраджай добры, то і далей можна не збіраць.

«Усё ідзе на паперах, справаздачах, патрэбныя планы. Кіраўнікам заробак падвышаюць, калі выкананы план і ў нас усё ідзе выключна паводле гэтых планаў», – тлумачыць аграном Міхаіл Варʼяновіч.

У Віцебскай вобласці дагэтуль расце капуста, бульба і кукуруза.

Часам, частку кукурузу сапраўды пакідаюць на познюю восень – на насенне. Але на прыватных гаспадарках цяпер знайсці непрыбраны ўраджай – немагчыма.

«У іх якасна – хай 30 чалавек працуе на асобу, дык у іх заробак – тысяча! Яны зацікаўленыя, ідуць на працу, як на свята».

«Ну дык фермеры спадзяюцца на сваю сілу, сваю тэхніку і лішняга не садзяць і не сеюць».

– мяркуюць апытаныя намі жыхары вёсак Бацун і Крыўск.

Галоўны фермер краіны прыбраў уласную бульбу яшчэ пад канец жніўня, збіраючы ажно сто пяць тон з трох гектараў. Магчыма, каб замест калгасаў і саўгасаў людзі працавалі на ўласнай зямлі, мы б і не пабачылі забытага ўраджаю.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках