4 траўня 2024, Субота, 17:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

10 звычак, якіх прытрымліваюцца мільянеры

8
10 звычак, якіх прытрымліваюцца мільянеры

Гэтыя звычкі дапамагаюць актыўна працаваць і дамагацца поспеху.

Што матывуе прадпрымальнікаў зарабляць шмат грошай? Sravni.ru піша пра звычкі, якія дапамагаюць актыўна працаваць і дамагацца поспеху.

1. Ведаць «чаму»

«Моцна матываваныя людзі пачынаюць з пытання «чаму». Чаму вы робіце тое, што робіце?» - распавядае дырэктар бізнэс-праграм карпарацыі Microsoft Джэй Дзі Мэер.

«Калі вы сабраліся лезці ў гару проста так, то гэтага недастаткова, каб дамагчыся выніку, бо наперадзе будзе шмат цяжкасцяў і вы можаце не справіцца. Калі вы ведаеце, навошта гэта робіце, тады ў вас будуць сілы, каб дамагчыся мэты», - дадае экспэрт з Microsoft.

Перад пачаткам любой справы вы павінны быць добра матываваныя і разумець, навошта яно вам трэба. Толькі разуменне выніку дапаможа вам у працы.

2. Не хаваць эмоцый

«Калі са ўзнікаюць праблемы, адных людзей перапаўняюць дрэнныя эмоцыі, а другія імкнуцца пазбягаць дрэннага настрою. Ніводны са спосабаў паводзін не з'яўляецца правільным. Смутак можа паралізаваць людзей, а рабіць выгляд, што нічога не адбываецца - значыць назапашваць негатыў, які паўплывае на здароўе ў будучыні», - мяркуе партнёр кампаніі Proteus Эрыка Андэрсан.

Самае найлепшае - сярэдзіна, а гэта выяўленне пачуццяў. Калі вы злуецеся на калегу, то не хавайце гэтага, спрабуйце пазбавіцца ад негатыву. Раскажыце сябру пра тое, што здарылася - вам стане лягчэй. А калега зробіць высновы з сітуацыі.

3. Рабіць план на дзень

Кожную раніцу паспяховыя прадпрымальнікі прачынаюцца з гатовым планам работы на дзень. Яны абдумваюць свае дзеянні.

«Пачынайце дзень з лёгкіх рэчаў. Напрыклад, з задач, якія нескладана выканаць. Нам не падабаюцца дні, якія пачынаюцца цяжка. Як толькі абудзіліся, старайцеся больш рухацца. Прачнуліся канчаткова? Бярыцеся за цяжкія задачы», - раіць фінансавы экспэрт Due Міранда Маркіт.

Стаўце задачы на дзень максімальна проста: вам трэба зрабіць першае, другое, трэцяе - пералічыце толькі галоўнае.

4. Змяняцца

«Разнастайнасць - самая соль жыцця, якая надае ёй водар», - пісаў ангельскі паэт Уільям Купер. Разнастайнасць не дае нам хадзіць па адных і тых жа дарожках. Яна падобная на трэніроўку. Вы не можаце напампоўваць толькі рукі ці ногі, усё цела мае патрэбу ў фізічных нагрузках. Калі вы будзеце рабіць адны і тыя ж практыкаванні, то не даможацеся поспеху.

Важна займацца рознымі рэчамі, атрымліваць новыя навыкі, веды і досвед, якія дадуць свежыя ідэі і жаданні.

5. Фіксаваць свой прагрэс

Гэта самы просты спосаб зразумець, што вы прасунуліся наперад або адсталі. Усё роўна, чым вы займаецеся, запомніце, колькі часу вы надавалі развязанню задачы сёння, і параўнайце гэты час з заўтрашнім. Калі паказчык зніжаецца, значыць, вы дамагаецеся поспеху. Яшчэ прасцей з грашыма. Падлічыце, колькі грошай вы зарабілі за мінулы год і колькі ў вас атрымаецца ў гэтым. Ёсць рост - выдатна, зніжэнне - шукайце слабыя бакі і ліквідуйце іх.

Пажадана фіксаваць свой поспех у розных сферах кожны дзень. Гэта можна рабіць у запісной кніжцы або ў нататках на смартфоне.

6. Атачаць сябе напамінамі пра мэту

Раздрукуйце цытаты, што вас натхняюць або мэту на аркушы паперы. Павесьце яе ў сябе на бачным месцы ля працоўнага стала. Можаце зрабіць яркую налепку на люстэрку ў ваннай, на лядоўні або сцяне. Усё павінна прама нагадваць вам пра мэту. Гэта павышае шанцы на поспех.

7. Далучацца да груп

Самаматывацыя - гэта крута, але заўсёды вельмі цяжка. Гэта як аднаму хадзіць у спартзалю або спрабаваць кінуць паліць. Прасцей любыя рэчы рабіць з кімсьці разам.

Калі вы пачынаеце бізнэс і вам цяжка, то паспрабуйце знайсці партнёра, які падтрымае вас. Калі вы ўжо паспяховы бізнэсовец, то далучыцеся да грамадскай арганізацыі, якая дапаможа лабіраваць інтарэсы. Аб'яднанне ў групы аказвае маральную падтрымку і натхняе. Вы атрымліваеце новы прыток сіл для руху наперад замест узняцця белага сцяга.

8. Радавацца поспехам

Кожны дзень падумайце хоць бы пра адну або некалькі рэчаў, якім вы рады. Хай нават гэта будуць зусім сціплыя або маленькія поспехі. Радуйцеся ім і падвышайце планку. Напрыклад, сёння вы змаглі прыцягнуць аднаго кліента. Гэта добра. Заўтра паспрабуйце падвоіць свой вынік.

9. Быць заўзятым

Апантанасць можа быць надзвычай магутным матыватарам. Паспяховыя людзі апантаныя сваёй ідэяй і робяць усё магчымае, каб яе рэалізаваць. Яны любяць сваю справу і ганарацца ёй. Запал робіць любую працу лягчэй.

10. Уяўляць

«Візуалізацыя - гэта фармаванне карцінкі жаданай будучыні. Тыя, у каго ёсць мары і бачанне ідэальнага жыцця, лепш уяўляюць, чаго яны хочуць дамагчыся. Візуалізацыя - не бескарысны занятак, яна павялічвае шанцы ўвасобіць мару ў рэальнасць», - мяркуе аўтар праекта PsychMechanics Ханан Парвез.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках