5 траўня 2024, Нядзеля, 23:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У БЧ распавялі, якім будзе новы цягнік Менск - Варшава за 18 еўраў

19
У БЧ распавялі, якім будзе новы цягнік Менск - Варшава за 18 еўраў

Менск і Варшаву злучыць новы цягнік, дакладней два цягнікі, якім не давядзецца на мяжы мяняць колы.

Кошт квітка - крыху больш чым 41 рубель. У БЧ tut.by распавялі падрабязнасці.

З Менска да Варшавы за 41 рубель

Новы цягнік з Менска ў Варшаву (цяпер даехаць у польскую сталіцу з беларускай можна толькі на расейскім цягніку) пачне курсаваць з 10 снежня. Дакладней, гэта будзе звязка цягнікоў: беларускі Менск - Берасце і польскі Берасце - Варшава. Пакуль квіткоў на яго няма ў продажы, але кошт іх ужо вядомы. Кошт на гэты момант з улікам курсу еўра будзе складаць 41 рубель 21 капейку.

У беларускіх касах пасажыру будуць выдаваць два квіткі, на абодва адрэзкі шляху. Продаж квіткоў онлайн і электронная рэгістрацыя пакуль не прадугледжаны, кажуць у БЧ.

Расклад цягнікоў і памежны кантроль

Цягнік будзе хадзіць штодня. З Менска пасажыраў будзе вазіць цягнік №727. Час адпраўлення - 10.57, прыбыццё ў Берасце - а 14.31. Польскі цягнік №127 будзе адпраўляцца з Берасця а 15.23, у Варшаву ён прыедзе а 17.29 паводле мясцовага часу.

- Пасажыры на платформе станцыі Берасце Цэнтральнае перасаджваюцца з гэтага цягніка ў іншы цягнік, у кірунку Варшавы. Той спыніцца ў парку «Буг», дзе пройдзе дагляд пасажыраў - на гэта адведзена прыкладна паўгадзіны, і цягнік адправіцца ў польскую сталіцу, - патлумачыў намеснік начальніка пасажырскай службы БЧ Канстанцін Баяр. - Цягнік з Варшавы ў зваротным кірунку таксама будуць даглядаць на станцыі Берасце Цэнтральнае ў парку «Буг».

З Варшавы цягнік №128 будзе адпраўляцца а 8.44 паводле мясцовага часу, прыбываць у Берасце а 14.39. У Менск з Берасця цягнік №728 павязе пасажыраў а 15.15, прыбыццё ў Менск - а 18.49.

- Асаблівасць новаўвядзенняў у тым, што гэта ўзгоднены перасадачны кірунак. Колавыя пары польскага цягніка, які будзе заходзіць да нас, мяняцца не будуць.

Гэта паведамленне дазволіць пасажырам у дзённы час дабрацца з адной сталіцы ў другую, - адзначыў Канстанцін Баяр.

Такі кірунак ужо ёсць на лініі Кракаў - Варшава - Горадня, адзначылі ў БЧ.

З польскага боку будзе хадзіць цягнік кампаніі «Інтэрсіці», з месцамі для сядзення 1 і 2 класа. З Менска ў Берасце БЧ абяцае пусціць цягнікі з месцамі для сядзення 2 класа.

Дзе будуць спыняцца цягнікі

Цягнік з Варшавы будзе адпраўляцца са станцыі Варшава Заходняя. Прыпынкі падчас руху: Варшава Цэнтральная, Варшава Усходняя, Менск-Мазавецкі, Мрозы, Седльцэ, Лукуў, Менджынец Падляскі, Бяла Падляска, Хатылуў, Малашэвічэ-Прыстанак, Тэрэспаль. Канчатковы прыпынак: Берасце Цэнтральнае.

Цягнік з Менска будзе адпраўляцца са станцыі Менск Пасажырскі. Прыпынкі ў шляху: Баранавічы Цэнтральныя, Івацэвічы, Бяроза-Горад, Аранчыцы, Жабінка. Канчатковы прыпынак: Берасце Цэнтральнае.

У зваротным кірунку прыпынкі такія ж.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках