6 траўня 2024, панядзелак, 0:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Шанцаў: Грошы на глупствы ва ўладаў ёсць, а для людзей - няма

8
Уладзімір Шанцаў: Грошы на глупствы ва ўладаў ёсць, а для людзей - няма
УЛАДЗІМІР ШАНЦАЎ
ФОТА: DW

Магілёўскі актывіст патрабуе ад гарадскіх уладаў спыніць будаўніцтва «трыумфальнай аркі».

Старшыня абласной арганізацыі АГП у Магілёве Уладзімір Шанцаў ў судовым парадку дамагаецца таго, каб гарвыканкам выканаў волю шасці з паловай тысяч чалавек, паведамляе mspring.online.

У 2015 годзе група магілёўскіх актывістаў сабрала больш за 6,5 тысяч подпісаў за ачыстку Святога возера. Улады тады адмовілі, спаслаўшыся на адсутнасць грошай у бюджэце. Ачыстка вадаёма, згодна з планам на 2010 год, павінна была абысціся 30 мільярдаў рублёў на той момант.

У чэрвені 2017 года абласная арганізацыя АГП наважыла яшчэ раз падняць пытанне і накіравала калектыўны зварот на імя старшыні гарвыканкама з патрабаваннем выканаць волю 6,5 тысячы магілёўцаў.

Аднак гарвыканкам зноў даў справаздачу пра недахоп фінансаў. Адказ гарадскіх уладаў Уладзімір Шанцаў абскардзіў у аблвыканкаме, аднак поспеху не дамогся.

- Яны толькі напісалі, што Магілёўскаму гарвыканкаму даручана актывізаваць працу ў развязанні пытання экалагічнага стану Святога возера. Гэта нельга ўважаць за адказ па сутнасці, - мяркуе кіраўнік рэгіянальнай арганізацыі АГП.

Ён наважыў судзіцца з уладамі, каб дамагчыся ачысткі возера. У скарзе, якую Уладзімір Шанцаў накіраваў у суд Ленінскага раёна горада, ён падкрэслівае, што «шэсць з паловай тысяч подпісаў, сабраныя пад зваротам да ўлады для развязання мясцовай праблемы, - гэта далёка не шараговы выпадак наогул для ўсёй краіны. Такая колькасць подпісаў грамадзян не збіралася практычна ніколі. У гэтым выпадку гаворка ідзе пра праблему ўсіх гараджан. І шэсць з паловай тысяч подпісаў - гэта даручэнне жыхароў горада гарвыканкаму, якое трэба было пачаць неадкладна выконваць.

Замест гэтага, на думку Шанцава, чыноўнікі актыўна прыняліся будаваць «трыумфальную арку» на ўездзе ў Магілёў, апраўдваючы гэта тым, што гэты аб'ект быў прадэманстраваны Лукашэнку ў час ягонага рабочага візіту ў Магілёўскую вобласць 14 лістапада 2016 года.

- Арка патрэбна наогул у самую апошнюю чаргу. Грошы для глупстваў ёсць, а на першачарговыя патрэбы магілёўцаў іх няма, - рэзюмуе палітык.

Ён папрасіў суд абавязаць гарвыканкам выканаць даручэнне 6,5 тысячы магілёўцаў, а таксама спыніць будаўніцтва трыумфальнай аркі. Грошы, якія пры гэтым вызваляцца, Шанцаў патрабуе накіраваць на ачыстку Святога возера.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках