18 траўня 2024, Субота, 7:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Героя нацыянальнага сцяга перавялі з Барысава ў Вілейку

6
Героя нацыянальнага сцяга перавялі з Барысава ў Вілейку
ФОТА: REUTERS

Аляксандра Вянгерскага чакае новы суд.

26-гадовага Аляксандра Вянгерскага, які на матчы БАТЭ з «Арсеналам» 28 верасня, выбег на поле з бел-чырвона-белым сцягам перавезлі з Барысава, дзе ён адбываў пакаранне, у Вілейку, дзе ён жыве. Такую інфармацыю паведамілі «Свабодзе» сваякі заўзятара і грамадскі актывіст Аляксей Сюдак.

Сям'я збіралася сустракаць Аляксандра пасля адбыцця пакарання ў Барысаве. Яго павінны былі вызваліць 8 кастрычніка пад дзевяць гадзін вечара. Але сям'і выпадкова стала вядома, што Аляксандр ужо ў Вілейцы. Яны звярнуліся ў мясцовы РУУС, там ім пацвердзілі, што Вянгерскі ў Вілейцы і заўтра яго чакае новы суд.

За што будуць судзіць Аляксандра заўтра, не вядома, але ў Вілейцы мяркуюць, што падставай можа быць ягоны ўдзел у Акцыі папярэджання 8 верасня ў Менску.

Нагадаем, у Барысаўскім раённым судзе 29 верасня героя нацыянальнага сцяга Аляксандра Вянгерскага прызналі вінаватым паводле двух артыкулаў адміністрацыйнага кодэксу - дробнае хуліганства (прысудзіўшы 7 дзён) і непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы (яшчэ 3 дні арышту).

Раней паведамлялася, што Аляксандр падчас свайго адміністрацыйнага арышту трымае галадоўку. У лісце, які атрымаў актывіст з Вілейкі Аляксей Сюдак, Вянгерскі тлумачыць, што галадоўку абвяшчае праз нязгоду з абвінавачваннем у непадпарадкаванні міліцыі, бо «супрацоўнікі праваахоўных органаў давалі розныя сведчанні, а аднаго з іх я ўбачыў у зале суда ўпершыню». Ён заяўляе, што з яго боку не было непадпарадкавання або абразы міліцыянтаў.

Таксама Аляксандр напісаў, што ладзіць галадоўку ў падтрымку ўсіх палітвязняў, якія цяпер знаходзяцца за кратамі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках