4 траўня 2024, Субота, 2:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Баранавічамі два цягнікі пратаранілі грузавік

25
Пад Баранавічамі два цягнікі пратаранілі грузавік
ФОТА: ПРЭС-СЛУЖБЫ БЕЛАРУСКАЙ ЧЫГУНКІ

(Абноўлена) У выніку здарэння цягнікі спазняюцца на 1,5-3 гадзіны.

Каля станцыі Юшкевічы пад Баранавічамі адбылася чыгуначная аварыя. Цягнік сутыкнуўся з грузавіком, які перавозіў цукровыя буракі, паведамляе nn.by.

Паводле папярэдняй інфармацыі, у грузавіка на пераездзе адмовіла кіраванне. Яго кіроўца паспеў выскачыць з кабіны і нават адчапіў прычэп.

У грузавік рэзнуўся цягнік Менск-Берасце. Ён адкінуў часткі аўтамабіля, і ў іх рэзнуўся іншы цягнік, што рухаўся ў процілеглым кірунку.

Работнікі Беларускай чыгункі расчышчаюць рэйкі.

ФОТА: ONLINER.BY

Пасля аднаўлення руху цягнікі спазняюцца на 1,5-3 гадзіны.

ФОТА: ONLINER.BY
ФОТА: ONLINER.BY
ФОТА: ONLINER.BY
Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках