7 траўня 2024, aўторак, 15:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кубак Федэрацыі: Аляксандра Сасновіч саступіла Како Вандэвеге

6
Кубак Федэрацыі: Аляксандра Сасновіч саступіла Како Вандэвеге
Аляксандра Сасновіч

Каманда ЗША займела перавагу ў супрацьстаянні з Беларуссю 1:0.

У менскай «Чыжоўцы-Арэне» сёння праходзяць два першыя матчы фіналу тэніснага Кубка Федэрацыі паміж камандамі Беларусі і ЗША.

Спачатку на корт выйшлі Аляксандра Сасновіч і Како Вандэвеге. Адзначым, што абедзве тэнісісткі ў гэтым сезоне выйгравалі дагэтуль усе свае матчы ў Кубку Федэрацыі, піша tut.by.

Першы сэт пачаўся з брэйка Вандэвеге, якая адразу павяла 2:0. Далей спаборніцы бралі свае падачы, што было на руку амерыканцы - 6:4.

Другі сэт пачаўся тым жа чынам, але Сасновіч тут жа зрабіла зваротны брэйк - 1:1. На жаль, у трэцім гейме беларуска зноў прайграла на сваёй падачы - 1:2. Далей спаборніцы пачалі браць свае балы, але гэтая тэндэнцыя не задавальняла Аляксандру, якая наважыла зламаць сітуацыю ў восьмым гейме. Пры ліку 4:3 Вандэвеге вяла 40:0, але Сасновіч здзейсніла неверагодны камбэк і выйграла гэты гейм - 4:4. На жаль, пасля гэтага беларуска саступіла сваю падачу - 4:5. Не дазволіла Вандэвеге здзейсніць ёй і яшчэ адзін брэйк. Како выйграла 6:4, 6:4, а зборная ЗША - 1:0.

Сабаленка ў апошнія тыдні маецца, магчыма, у найлепшай форме за сваю пакуль нядоўгую кар'еру. Арына дайшла да фіналу турніру ў Кітаі, саступіўшы толькі Марыі Шарапавай.

Стывенс летам выйграла US Open, але пасля гэтага прайграла ўсе матчы, у якіх брала ўдзел. Яе цяперашняя форма - галоўная загадка усяго фіналу. Калі Слоан так і не набрала форму, то беларускі атрымліваюць рэальны шанец навязаць сур'ёзную барацьбу камандзе ЗША.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках