11 траўня 2024, Субота, 5:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інфляцыйная пляга: У кастрычніку ў Беларусі імкліва выраслі кошты

8
Інфляцыйная пляга: У кастрычніку ў Беларусі імкліва выраслі кошты

Асноўным рухавіком інфляцыі стала садавіна і гародніна

Паводле звестак Белстата, спажывецкія цэны ў кастрычніку 2017 года выраслі ў Беларусі на 1,2%, што з'яўляецца самым высокім паказчыкам у гэтым годзе. Да кастрычніка месячныя змены індэксу спажывецкіх коштаў не перасягалі 1%, а ў ліпені і жніўні наогул назіралася зніжэнне коштаў (на 0,1% і 0,8% адпаведна). У верасні рост спажывецкіх цэн склаў 0,3%, піша «Белрынок».

У параўнанні са снежнем кошты за 10 месяцаў выраслі на 3,9%, гадавая інфляцыя (кастрычнік 2017/кастрычнік 2016) склала 5,3%.

Асноўны рост коштаў прыпаў у кастрычніку на паслугі - 2,1%. З пачатку года цэны і тарыфы на паслугі выраслі на 8,1%. Асноўным чыннікам з'явіўся вераснёўскі рост тарыфаў на ЖКГ, які ўлічваецца ў статыстыцы на месяц пазней. Рост склаў 5,9%, аналагічны рост быў зафіксаваны ў лютым 2017 года, у верасні паслугі ЖКГ падаражэлі толькі на 0,3%. Рост кошту прадуктаў харчавання склаў у кастрычніку 1,3%. Тут асноўным рухавіком інфляцыі стала садавіна і гародніна (рост у кастрычніку амаль на 9,5%), кошт якіх дагэтуль зніжаўся тры месяцы запар. Таксама прыкметна (больш чым на 1%) вырас кошт некаторых груп малочнай прадукцыі, сыру і масла.

Разам з тым, у лістападзе адбылося павышэнне транспартных тарыфаў, інфляцыю таксама можа падштурхнуць ў апошнія два месяцы павелічэнне спажывецкага крэдытавання і рост заробкаў у бюджэтнай сфэры. Таксама сваю ролю можа сыграць тэндэнцыя на паслабленне беларускага рубля.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках