19 траўня 2024, Нядзеля, 12:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканкі здабылі Кубак Федэрацыі, падолеўшы беларусак у пары

37
Амерыканкі здабылі Кубак Федэрацыі, падолеўшы беларусак у пары
ФОТА: TUT.BY

У Менску закончыўся фінал найбуйнейшага міжнароднага каманднага спаборніцтва ў жаночым тэнісе.

Беларускі Аляксандра Сасновіч і Арына Сабаленка ў вызначальным парным паядынку фіналу Кубка федэрацыі, які праходзіў у Менску, саступілі амерыканкам Шелбі Роджэрс і Кока Вандэвеге - 3:6, 6:7. Жаночая каманда ЗША атрымала перамогу ў супрацьстаянні з лікам - 3:2, паведамляе «Прессбол» .

Такім чынам, перапынілася дзевяціматчавую пераможная серыя жаночай каманды Беларусі. Каманда ЗША стала 18-разовай пераможцай турніру, што з'яўляецца рэкордным паказчыкам сярод усіх каманд. Апошні выйгрыш тытула амерыканкамі быў датаваны 2000 годам.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках