6 траўня 2024, панядзелак, 18:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Агенцтва S&P зафіксавала дэфолт Венесуэлы

9
Агенцтва S&P зафіксавала дэфолт Венесуэлы

Запазычанасць краіны за валютныя пазыкі складае амаль $200 мільёнаў.

Рэйтынг Венесуэлы за абавязанні ў замежнай валюце знізіўся да ўзроўню SD, які азначае, што эмітэнт адмовіўся ад некаторых выплат. Такую пастанову прыняло міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Standard&Poors (S & P) пасля таго, як скончыўся 30-дзённы льготны перыяд для выплаты адсоткаў за глабальныя аблігацыі Венесуэлы з тэрмінам выплаты ў 2019 і 2024 гадах, паведамляе rbc.ru.

Паводле інфармацыі Bloomberg, запазычанасць складае амаль $200 млн.

Раней, 8 лістапада, агенцтва Fitch знізіла рэйтынг дзяржаўнай нафтавай кампаніі Petroleos de Venezuela SA з узроўню СС (магчымы дэфолт) да С (дэфолт непазбежны).

Каракас заяўляў, што вядзе перамовы з крэдыторамі аб рэструктурызацыі абавязанняў за пазыкі. У верасні 2017 года міністр фінансаў Расеі Антон Сілуанаў заявіў, што ўлады Венесуэлы звярнуліся з просьбай рэструктураваць запазычанасць. Паводле ягоных слоў, Мінфін вядзе гэтую працу як у рамках Парыжскага клуба крэдытораў, так і ў ходзе двухбаковых кантактаў.

"Упэўнены, што мы знойдзем прымальнае выйсце з Венесуэлай», - запэўніў тады Сілуанаў.

Расея выдала Каракасу дзяржаўны крэдыт сумай да $4 млрд у снежні 2011 года. Гэтыя сродкі прызначаліся для фінансавання паставак у Венесуэлу расейскай прадукцыі вайсковага прызначэння. У верасні 2014 года Масква ўпершыню рэструктуравала гэты крэдыт. У верасні 2016 года ўрад Расеі рэструктураваў венесуэльскі абавязак яшчэ раз. Каракасу тады было дазволена выплаціць $530 млн на некалькі гадоў пазней. Тады такую пастанову ў Маскве тлумачылі «крызісам ліквіднасці» ў Венесуэле і «сяброўскімі дачыненнямі» дзвюх дзяржаў.

У жніўні 2017 года дарадца кіраўніка «Раснафты» ў рангу віцэ-прэзідэнта кампаніі Аляксандр Крастылеўскі распавёў, што агульная сума папярэдняй аплаты «Раснафты» за кантракты з венесуэльскай дзяржаўнай нафтавай кампаніяй PDVSA складае амаль $6 млрд, а поўная выплата чакаецца да канца 2019 года. Ён удакладніў, што $5,7 млрд - гэта асноўная сума аплаты, яшчэ $245 млн складаюць адсоткі за карыстанне грашовымі сродкамі.

У чэрвені 2017 года Падліковая палата заявіла, што Венесуэла не выканала ўмовы рэструктурызацыі сваёй запазычанасці перад Расеяй, праз гэта бюджэт недаатрымае 54 млрд рублёў у 2017 годзе.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках