6 траўня 2024, панядзелак, 15:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўніцтва спраў Лукашэнкі выставіла на продаж рэдкі Pontiac

15
Кіраўніцтва спраў Лукашэнкі выставіла на продаж рэдкі Pontiac

Аўтамабіль з канфіскату ацанілі на $13 тысяч.

Гандлёвы дом «Усходні», які знаходзіцца ў кіраўніцтве спраў Лукашэнкі, выставіў на продаж рэдкі для Беларусі Pontiac Solstice 2007 года. Аўтамабіль мае 2,4-літровы бензінавы рухавік і невялікі для свайго ўзросту прабег - крыху менш за 51 000 км.

Пачатковы кошт - 26.265 рублёў 60 капеек, ці крыху больш за 13.100 у даляравым эквіваленце.

Як растлумачылі abw.by у ГД «Усходні», аўтамабіль канфіскавалі ў Беларусі праз справу аб распаўсюдзе праз інтэрнэт наркатычных сродкаў. Мы папрасілі сяброў з vin.su праверыць гісторыю гэтага аўто ў ЗША. Калі верыць справаздачы Carfax, гэты Pontiac Solstice быў набыты ў 2008 годзе ў Нью-Ёрку, у красавіку 2011 года з прабегам 17.255 міль машына была экспартаваная ў Літву. Звестак аб ДТЗ ці рамонтах няма.

Са слоў беларускага «паляўнічага за рэдкімі аўтамабілямі» Мікіты Казака, гэта вельмі рэдкае ў нашай краіне аўто: «Я бачыў два такія з беларускімі «нумарамі», каму належаў гэты чырвоны – невядома».

Першыя таргі для гэтага Pontiac Solstice адбудуцца 17 лістапада. На расейскіх сайтах продажу аўтамабіляў кошты на аўто таго ж года пачынаюцца ад 13.400 даляраў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках