6 траўня 2024, панядзелак, 23:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі замежныя СМІ прыраўнялі да «замежных агентаў»

У Расеі замежныя СМІ прыраўнялі да «замежных агентаў»

Папраўку да законапраекта ўзгаднілі чатыры фракцыі Дзярждумы.

Дэпутаты Дзярждумы ад усіх чатырох думскіх фракцый распрацавалі і ў аўторак, 14 лістапада, унеслі папраўку, якая прыраўноўвае замежныя сродкі масавай інфармацыі да замежных агентаў. Пра гэта паведаміў віцэ-спікер ніжняй палаты парламента Пётр Талсты, піша карэспандэнт РБК.

Талсты заявіў, што папраўкі ўзгодненыя ўсімі чатырма фракцыямі. «Мы ўсё ўзгаднілі, тэкст ёсць», - сказаў ён, удакладніўшы, што яны будуць унесеныя пасля пасяджэння савета Дзярждумы усімі лідарамі фракцый і «спікерам Валодзіным». Ён удакладніў, што змены закрануць два законы - аб СМІ і аб абароне інфармацыі.

Талсты удакладніў, што вызначаць СМІ - замежныя агенты будзе «упаўнаважаны орган ўрада». «Паводле логікі [закона аб НКА] гэта Мінюст», - дадаў віцэ-спікер.

Папраўка ўносіцца да другога чытання да законапраекта дэпутатаў Дзярждумы Юрыя Швыткіна, Аляксандра Юшчанкі і Алега Мікалаева, што мяняе закон «Аб інфармацыі» і дазваляе блакаваць сайты непажаданых арганізацый без дазволу суда паводле загаду генеральнага пракурора. Дакумент быў ухвалены ніжняй палатай ў першым чытанні 26 кастрычніка.

Раней віцэ-спікер Пётр Талсты тлумачыў, што статус і маркіроўку замежнага агента пасля прыняцця закона павінны будуць атрымаць «СМІ, зарэгістраваныя на тэрыторыі іншай дзяржавы або якія атрымліваюць грашовыя ці іншыя сродкі ад замежных структур - дзяржорганаў або кампаній ці ж ад расейскіх кампаній з замежным фінансаваннем».

Паводле прынятага ў 2012 годзе закону замежныя агенты павінны рэгістравацца ў Мінюсце, указваць свой статус ва ўсіх сваіх публікацыях. Іх фінансавая справаздачнасць падлягае абавязковаму аўдыту, і яны павінны даваць справаздачу ўладам пра сваю дзейнасць. Спіс НКА-замежных агентаў размешчаны на сайце Мінюста, у Расеі іх зарэгістравана 87.

У пятніцу спікер Дзярждумы Вячаслаў Валодзін паведаміў, што змены ў расейскае заканадаўства, якое вызначае парадак працы замежных СМІ ў Расеі, будуць прынятыя ўжо на гэтым тыдні.

Маркаванне замежных СМІ як замежных агентаў распрацоўваецца Дзярждумай у якасці «люстраной меры» на тое, што Мінюст ЗША абавязаў тэлеканал RT America да 13 лістапада зарэгістравацца ў якасці замежнага агента, дадаваў Валодзін.

Напярэдадні тэлеканал RT America зарэгістраваўся ў ЗША ў якасці замежнага агента, выканаўшы, такім чынам, патрабаванне Мінюста ЗША. «Паміж крымінальнай справай і рэгістрацыяй мы выбралі апошняе, з чым і віншуем амерыканскую свабоду слова і ўсіх, хто ў яе ўсё яшчэ верыць», - сказала Маргарыта Сіманьян.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках