11 траўня 2024, Субота, 4:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ рыхтуе шырокі чорны спіс краін-афшораў

4
ЕЗ рыхтуе шырокі чорны спіс краін-афшораў

Еўрапейская камісія адсочвае 92 краіны.

У Еўрапейскай камісіі спадзяюцца, што ў пачатку снежня 2017 года будзе ўзгоднены чорны спіс краін-афшораў, піша rbc.ua.

Пра гэта падчас выступу на пасяджэнні Еўрапейскага парламента заявіў еўрапейскі камісар у пытаннях эканомікі і фінансаў П'ер Маскавісі ў Twitter. «Мы павінны паскорыць працу, прыняўшы спіс падатковых гаваняў пятага снежня і правілы падатковых пасярэднікаў цягам шасці месяцаў», - сказаў ён. З ягоных слоў, цяпер у Еўрапейскім Звязе адсочваюць 92 краіны. «Некаторыя з іх ужо ўзялі на сябе абавязацельства рэфармаваць сваё падатковае заканадаўства ў адпаведнасці з еўрапейскімі стандартамі», - адзначыў ён.

Паводле звестак Boston Consulting Group, аб'ёмы сродкаў у афшорах у абсалютных вылічэннях выраслі з 6 трлн даляраў у 2005 годзе да 10 трлн даляраў у 2016 годзе.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках