26 красавiка 2024, Пятніца, 19:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Хартыя піша праўду пра Луку і ягоных прыслугачоў»

34
«Хартыя піша праўду пра Луку і ягоных прыслугачоў»

Чытачы павіншавалі грамадзянскую ініцыятыву і сайт «Хартыя'97» з 20-гадовым юбілеем.

Рэдакцыя сайта Charter97.org дзякуе ўсім за віншаванні і падае некаторыя каментары, якія прыйшлі на артыкулы пра юбілей «Хартыі'97»:

«Кожную раніцу я пачынаю з вашай інфармацыі, і Вы сталі часцінкай усіх неабыякавых людзей! Гэта нашае агульнае свята!!! Дзякуй вам за тое, што ёсць! За праўду! Жыве Беларусь!!!»

«Нягледзячы на мноства альтэрнатыўных крыніц інфармацыі, мой дзень пачынаецца і заканчваецца «Хартыяй-97». Дзякуй вам за гэта і нізкі паклон!»

«Аляксандр Рыгоравіч, беларускі народ даўно не чытае твае дзяржаўныя газеты. Плюе ў прамым сэнсе слова на твае тэлевізійныя запісаныя і перапісаныя эфіры калгаснага канала тыпу БТ, даўно не верыць ім, не глядзіць іх, дзе высмейваецца казачнае нібыта жыццё ў Беларусі!»

«Дэсаветызацыя, беларусізацыя, еўрапеізацыя! Менавіта гэтыя тры смелыя і штодзённыя дзеянні ўсяго нацыянальна-адданага грамадства вернуць беларусам незалежнасць, самапавагу і вяртанне ў свет цывілізацыі».

«Перамога праўды непазбежная. Поспехаў!»

«Тут самыя найлепшыя, самыя таленавітыя журналісты, дзякуючы якім мы спазнаем свет ва ўсёй яго разнастайнасці - такім, які ён ёсць, і такім, якім ён павінен быць для ўсіх і кожнага! Адна Ірына Халіп чаго вартая! ДЗЯКУЙ!»

«Дзякуй у першую чаргу Алегу Бябеніну у стварэнні Хартыі і нязменнай рэдактарцы Наталлі Радзінай. «Хартыя» - галоўная трыбуна і голас народа, дзе многае гаворыцца без прыхарошвання. Сутнасць цяперашняй барацьбы беларусаў - уся ўлада НАРОДУ і стварэнне дэмакратычнага еўрапейскага грамадства з эканомікай для беларускага народа, а не для ўлады сямейкі самазванца-дыктатара!»

«Дыктатура Лукашэнкі - гэта абсурд. Яна даўно згніла. Мае рацыю Уладзімір Мацкевіч, трэба быць гатовымі да змены ўлады»

«Анатоль Майсеня. Ігар Гермянчук. Пётр Марцаў. Дзмітрый Завадскі. Вераніка Чаркасава. Вольга Караткевіч. Павел Шарамет. Алег Бябенін. Віктар Івашкевіч... Як жа, спадарства, нам цяпер вас не стае»

«Joyeux anniversaire, Charter-97!!!»

Наталлі Радзінай: «Дзякуй Вам, Наталля, за журналісцкую працу, за Вашу стойкасць, смеласць, за абарону права свабоды на жыццё! Аб сайце «Хартыя-97» я даведаўся ад маладых людзей некалькі гадоў таму назад і цяпер кожны навінавы дзень пачынаю з «Хартыі». «Хартыя-97» - гэта для мяне Універсітэт перападрыхтоўкі кадраў і падвышэння ведаў. Зычу Вам, Наталля, і ўсім работнікам сайта здароўя, поспехаў у вельмі патрэбнай працы. Ну, а шчасце будзе нам усім агульнае, калі мы даможамся змены дыктатуры, што засядзелася».

Андрэю Саннікаву: «Гонар і нізкі паклон Вам за мужнасць, адданасць, самаахвярнасць і веру на такім доўгім і цяжкім шляху да СВАБОДЫ!!!»

«Сп. Алесь Марачкін, віншую Вас з 20-годдзем «Хартыі-97». Зычу здароўя, творчых поспехаў. Беларусь немінуча вызваліцца ад лукашэнкаўскай каросты!»

«Яўген Афнагель - Ironman беларускай рэвалюцыі!»

Паўлу Жуку: «Падтрымліваю ваш допіс. Газета «Свабода» - гэта быў сапраўдны глыток свежага паветра. Чытала «Свабаду» ад пачатку і да канца і на кожнай старонцы было шмат цікавай інфармацыі, было не адарвацца як гаворыцца. Вельмі шкада, што заўчасна пайшоў з жыцця яе галоўны рэдактар Ігар Герменчук. Светлая памяць пра яго ў нашых сэрцах - гэта быў журналіст ад Бога. Вельмі шкада, што такія людзі адыходзяць. Дзякуй Паўлу Жуку за яго актыўную пазіцыю, што таксама шмат зрабіў для нашай Бацькаўшчыны. Поспехаў Вам і ўдачы ва ўсіх вашых справах на карысць Радзімы, а мы па меры магчымасці будзем Вам дапамагаць».

«Людміла Гразнова, дзякуй за мужнасць і сумленнасць!»

Ігару Варашкевічу: «Сапраўдны зубр беларускага рытмэндблюзу. Дзякуючы юбілею «Хартыі» з'явілася магчымасць узгадаць гады баявога юнацтва і вельмі шмат добрых людзей. Жыве «Крама»! Жыве «Хартыя»! Жыве родная Беларусь!»

Мікалаю Статкевічу: «Сур'ёзны чалавек і сапраўдны патрыёт Беларусі. На здзіўленне, у «талерантнай» краіне ёсць такі чалавек-крэмній. Вельмі паважаю гэтага чалавека»

Валерыю Шчукіну: «Павагу і захапленне вызывае Валерый Шчукін! Крэмень!»

«Демаскавізацыя! Астатняе - яе вытворныя»

«Сёння на гэты сайт спасылаюцца часцей, чым на афіцыйныя крыніцы, якія даўно адарваліся ад рэчаіснасці. Мне не ўсё падабаецца, але праца ў Беларусі ідзе ў правільным кірунку. І няхай гэты «матор» працуе вечна, але каб у будучыні былі толькі пазітыўныя навіны, а не «навіны сярэднявечча», як цяпер... Цікава, а на колькі мы адсталі ад Еўропы ўжо?»

«З днём народзінаў, паважаная «Хартыя-97»!!! Вы, як прамень святла ў цёмным царстве. Здароўя вам, поспехаў у працы. Перамога будзе за намі!!! Жыве Беларусь!!!»

«Са святам, любімая Хартыя!!! З Вамі прачынаюся і з Вамі засынаю!!! Спадзяюся, што надыдзе той час, калі Беларусь стане вольнай і з абраным народам прэзідэнтам, для якога мы будзем годнымі грамадзянамі сваёй краіны!!!»

«Дваццаць - гэта юнацтва! Яшчэ ўсё наперадзе. З юбілеем, «Хартыя»! Такімі і павінны быць беларусы! І будуць!»

«З нараджэннем, «Хартыя»!!! На кожным рагу кажуць пра Вас. Кажуць аб праблемах у Беларусі. Напэўна, у душы ўсе з Вамі. Народ настолькі запалоханы, што многія толькі і кажуць... Хоць асабіста я бываю на мітынгах. Але хочацца, каб больш людзей на гэта ішлі і не былі абыякавыя. Я Вамі ганаруся!!! І хочацца дажыць да таго дня, калі можна будзе сказаць: так, адбылося!!!»

«Хартыя-97 - адзіны сайт, які піша праўду пра Луку і яго паслугачоў!»

«Я з Расеі, якую тут часам «лаюць» не слаба, але «Хартыю» чытаю ўжо даўно і з задавальненнем. Даведваюся сапраўдныя навіны. Квітней, Беларусь! Жыве бела-чырвона-белы сцяг!»

«Ганаруся, што таксама паставіў свой подпіс пад тэкстам «Хартыі-97» у лістападзе 1997 года ў рэдакцыі газеты «Народная воля» і там жа пазнаёміўся з паэтам Нілам Гілевічам. Жыве Беларусь!»

«Наведваючы кіёскі, я часта бачу вялікія стосы звязаных нерэалізаваных лукашэнкаўскіх газет і часопісаў, падрыхтаваных для здачы ва ўтыль. А калі падсумаваць усе кіёскі краіны за тыдзень, то атрымаем нерэалізаванай прадукцыі тоны... А калі яшчэ прыплюсаваць газеты і часопісы, навязаныя для абавязковай выпіскі прадпрыемствамі і арганізацыямі, то атрымаем дзясяткі тон.

Ну не чытаюць людзі несвабодную, хлуслівую лукашэнкаўскую прэсу! Ніхто не адважыцца палічыць, колькі народных сродкаў вылятае ў трубу. Такую ж «цікавасць» людзі маюць і да ТБ. Грошы плацім, а глядзець няма чаго. А што да «Хартыі-97», то для нас свабодалюбных людзей - гэта светлы прамень у цёмным лукашэнкаўскім царстве. З юбілеем Вас, «Хартыя-97»! Здароўя, поспехаў і цікавых паведамленняў, артыкулаў і розных публікацый!»

«Паважаныя работнікі «Хартыі-97», Вы робіце вельмі вялікую справу. Людзі дазнаюцца праўду ад Вас, пра сапраўднае становішчы ў нас у краіне і ў свеце. У каментарах чытачы бачаць, што яны не самотныя, што іх падтрымліваюць вельмі многія. Самае галоўнае, у народа знікае страх. Дзякуючы Вам гэтай вясной людзі выйшлі на плошчы сваіх гарадоў. У вачах людзей не было страху. Народ перастае баяцца, а баяцца тыя, хто ўладу захапіў падманам і хлуснёй і ўтрымлівае. Дзякуй Вам, што Вы ёсць».

«Я правільна зразумела, што ў радыё «Свабода» аўдыторыя ў 45 разоў меншая, чым у Хартыі?»

«Дзякуй, сябры, што вы ёсць. Вы - глыток кіслароду ў затхлым балоце хлусні і пазалочанай паказухі».

«Самая галоўная інфармацыйная прастора - гэта жыццё вакол нас. Але «Хартыя» дае магчымасць бачыць свет такім, які ён ёсць і навучыць людзей бачыць гэты свет вачыма вольнага чалавека. А гэта дорага каштуе!»

«Я ЧАЛАВЕК СТАРОЙ ФАРМАЦЫІ, Я ПАДЫМАЮСЯ А 6 РАНКУ І ДЗЕНЬ ПАЧЫНАЕЦЦА З ПРАГЛЯДУ «ХАРТЫІ» ДЫ КУБАЧКА КАВЫ. ТЭЛЕВІЗАР НЕ ГЛЯДЖУ ЎЖО ГАДОЎ 7-8. УСЁ, ШТО МНЕ ТРЭБА, ЁСЦЬ НА САЙЦЕ. ДЗЯКУЙ ШТО ВЫ ЁСЦЬ».

«Хартыя - Усенародная Партыя!»

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках