8 траўня 2024, Серада, 3:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даляр за два рублі: калі больш?

26
Даляр за два рублі: калі больш?
ФОТА: REUTERS

Чарговая псіхалагічная мяжа пройдзеная.

Даляр, які рос амаль два тыдні, у айчынных абменніках каштуе ўжо больш за Br 2. Што адбываецца, і чаго беларусам чакаць далей? - гэтыя пытанні абмяркоўвае тэлеканал «Белсат» у сваім рэпартажы.

Чарговы рэкорд пабіла і еўра, якое цяпер каштуе Br 2,37

«З беларускім рублём наогул нічога не адбываецца. Вартасць валютнага кошыка вагаецца ў межах плюс 5% да ўзроўню з пачатку года на працягу ўжо некалькіх тыдняў. Пры гэтым мы бачым актыўныя хвалі ў асобных валютах, і гэта вынік таго, што адбываецца на замежных рынках», - тлумачыць эканаміст Вадзім Ёсуб.

Характэрна, што даляр даражэе на кожных таргах яшчэ з канца кастрычніка. Праўда, айчынная валюта працяглы час дастаткова ўпэўнена трымала высокія пазіцыі. Цяпер жа, са слоў спецыялістаў, адбываецца рост даляра да расейскага рубля ў Расеі - найперш з улікам заходніх санкцый супраць Крамля і ў чаканні новых эканамічных абмежаванняў. З улікам таго, што айчынны кошык валют прывязаны да расейскай валюты, у Беларусі і адбываецца рост курсу даляра і еўра, і зніжэнне курсу расейскага рубля.

Дык што, у дэвальвацыі вінаватая Расея?

«На ўзроўні чутак ідуць актыўныя размовы пра тое, што некаторым буйным расейскім кампаніям да канца года давядзецца плаціць значныя валютныя пазыкі, і таму цяпер яны прыкметна гэтую валюту купляюць. Як доўга прадоўжацца гэтыя чыннікі, сказаць немагчыма, а таму і вельмі цяжка даць прагноз для беларускага рубля», - кажа спадар Ёсуб.

Цяперашні рост амерыканскай валюты да расейскага рубля ў суседняй краіне ідзе паралельна з ростам даляра да беларускай валюты, а гэта сведчыць пра тое, што айчынны рубель штучна не стрымліваюць, а, значыць, не варта чакаць разавай дэвальвацыі або ўвядзення падатку на куплю валюты, як гэта ўжо было ў канцы 2014 года.

Спецыялісты раяць пільнавацца прынцыпу дыверсіфікацыі

Кажучы на мове фінансаў, адну траціну ашчадку варта захоўваць у еўра, яшчэ адну - у далярах, і астатнюю частку - у беларускіх рублях. Прычым эканамісты падкрэсліваюць: не важна як, стаўкі на дэпазітах знізіліся, а таму айчынную валюту можна захоўваць і гатоўкай.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках